Бурачок Гмеліна
від раслін
(Пасля перасылкі з Alyssum gmelinii)
Бурачо́к Гмеліна[3][4] (Alyssum gmelinii), бурачок горны (Alyssum montanum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Бурачок Гмеліна | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25[4] см, шэра-зялёнага колеру, апушаная зорчатымі валаскамі. Сцябло разгалінаванае ад асновы, з узыходнымі або ляжачымі галінкамі. Ніжняе лісце звужаецца ў чаранок, верхняе — падоўжана-ланцэтнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з чатырма вузкімі пялёсткамі, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі валасісты стручок.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьЕўрапейскі від. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых россыпах, узлесках і палянах, у апустыненых стэпах, парках і садах, на адкрытых пясчаных глебах. Цвіце ў маі—чэрвені.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Лярскі А. М., Луніна Н. М. Бурачок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 360—361. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Бурачок Гмелина — Alyssum gmelinii: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Alyssum gmelinii Jord. & Fourr. // The Euro+Med PlantBase — the information resource for Euro-Mediterranean plant diversity (англ.)
- Бурачок // Архив природы России (Nature-Archive.RU) Архівавана 23 верасня 2019. (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси (MSKH) (руск.)