Amphisbaena — род паўзуноў сямейства Amphisbaenidae падатрадзе Амфізбены (Amphisbaenia). Уключае 40 відаў.

Amphisbaena
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amphisbaena


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  209628
NCBI  261494
EOL  35721
FW  83956

Апісанне

правіць

Агульная даўжыня вагаецца ад 50 да 60 см. Галава закругленая або трохі сціснутая з бакоў. Тулава чэрвепадобнае. Канечнасці адсутнічаюць. Хвост цыліндрычны, прытуплены. У некаторых відаў уздоўж спіны можа ісці разора ад шыі да аснавання хваста. Перад анальнай адтулінай размешчаны папярочны шэраг з некалькіх пор.

Спосаб жыцця

правіць

Любяць лясы і саваны. Харчуюцца насякомымі.

Гэта яйцакладныя паўзуны. Самкі адкладаюць яйцы ў тэрмітнікі або мурашнікі.

Распаўсюджанне

правіць

Насяляюць у Паўднёвай Амерыцы, на Антыльскіх астравах. Сустракаюцца таксама ў Панаме.

Зноскі

Спасылкі

правіць