Дадзены від моху эндэмічны для Еўропы, звычайна расце ў горных раёнах Аўстрыі, Чэхіі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Італіі, Нарвегіі, Румыніі, Польшчы і Іспаніі[1]. У Вялікабрытаніі ён шырока распаўсюджаны ў Нацыянальным парку Кейнгормс (англ.) (бел., дзе звычайна сустракаецца на скалах і на снежных праталінах, але не сустракаецца больш нідзе, акрамя яшчэ аднаго месца ў Азёрным краі ў Англіі[2][3].
Самыя раннія запісы пра знаходжанне гэтага віду моху ў Вялікабрытаніі датуюцца 1854 годам (хоць фармальна від быў уключаны ў брыяфлору Вялікабрытаніі толькі ў 1988 годзе), від класіфікуецца як «уразлівы». Самую вялікую пагрозу для яго далейшага існавання ўяўляе глабальнае пацяпленне[1].
Зноскі