Andreaea - род імхоў, адзін з двух родаў сямейства андрэевыя (Andreaeaceae) парадку андрэевыя (Andreaeales) і класу андрэевыя імхі (Andreaeopsida).

Андрэя

Andreaea petrophila. Батанічная ілюстрацыя з 11-га выдання Энцыклапедыі Брытаніка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Andreaea Hedw., 1801


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15746
NCBI  13796
EOL  53994
IPNI  ???
FW  3843

Назва правіць

Род был названы ў гонар нямецкага фармацэўта, хіміка і натураліста Іагана Герхарда Райнгарда Андрээ  (руск.) (1724—1793)[1].

Апісанне і распаўсюджванне правіць

Поўную характарыстыку сямейства гл. у артыкуле Андрэевыя

Аднадомныя ці двухдомныя расліны з жорсткімі прамымі сцебламі. Лісце ўвагнутае, з тупой або завостранай верхавінай, можа несці жылку ці не мець яе; лісце вакол каробачкі буйней іншых. Каробачка даўгавата-яйкападобная, пры паспяванні рэпаецца 4-6 падоўжнымі шчылінамі, якія не даходзяць да верхавіны і аснавання.

Віды правіць

 
Андрэя скальная (Andreaea rupestris)

Род уключае каля ста відаў[2]. Некаторыя з іх:

Па дадзеных В. Р. Філіна, на тэрыторыі былога СССР сустракаецца 15 відаў[3].

Зноскі

  1. William A. Weber. Guide to the Bryophytes of Colorado (англ.) (Праверана 7 мая 2010)
  2. Розныя даследчыкі вылучаюць ад 70 да 120 відаў.
  3. Гл. раздзел «Літаратура»

Літаратура правіць

  • Лиственные мхи // Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 14).
  • Абрамов И. И., Абрамова А. Л. Подкласс андреевые, или андреиды (Andreaeidae) // Жизнь растений: в 6 тт. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. / под ред. И. В. Грушвицкого и С. Г. Жилина. — М.: Просвещение, 1978. — С. 90.
  • Еленевский А. Г.  (руск.), Соловьёва М. П., Тихомиров В. Н. Ботаника. Систематика высших, или наземных растений: учебник. — 4-е изд., испр. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — 464 с. — ISBN 5-7695-2141-4
  • Филин В. Р. Семейство Андреэевые — Andreaeaceae // Водоросли, лишайники и мохообразные СССР / отв. ред. М. В. Горленко  (руск.). — М.: Мысль, 1978. — С. 230—232.

Спасылкі правіць