Андрэя скальная (Andreaea rupestris) — від імхоў сямейства андрэевых (Andreaeaceae). Адзіны прадстаўнік старажытных прымітыўных андрэевых імхоў у Беларусі.
Андрэя скальная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Парадак: | Андрэевыя (Andreaeales) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Andreaea rupestris Hedw., 1801
|
|
Дзернавінкі невялікія, падушачкападобныя, зялёныя. Сцёблы 1-1,5 см вышынёй, простыя ці вілавата-разгалінаваныя, шматрадкова-густааблісцелыя. Лісце прама адстаіць або павернута ў адзін бок (сухое — прылеглае), падоўжана-яйкападобнае да косаяйкападобна-ланцэтнага, тупаватае ці завостранае, без жылак. Клеткі ліста акруглашматвугольныя або авальныя, з патоўшчанымі сценкамі, уверсе ліста на спінным баку папілозныя, у сярэдняй частцы ліста падоўжаныя, каля асновы вузкія. Каробачка падоўжана-яйкападобная, спелая — бура-чырвоная да чорнай, падымаецца на псеўданожцы і раскрываецца 4 падоўжнымі шчылінамі.
Арктаальпійскі від, пашыраны ў Паўночным паўшар'і цыркумпалярна і пераважна ў Арктыцы; трапляецца таксама ў тайзе, на поўдзень ад яе — толькі ў гарах; расце ў Паўднёвай Амерыцы, на поўдні Афрыкі, у Тасманіі, Новай Зеландыі, Акіяніі, Антарктыдзе. У Беларусі дакладна вядома месца росту ў Белавежскай пушчы, расце на гранітных валунах у разрэджаных лясах.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Аднадомная расліна. Спараносіць увесну і летам.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5