Іаган Хедвіг

(Пасля перасылкі з Hedw.)

Іага́н Хе́двіг (таксама Гедвіг ням.: Johann Hedwig; 8 снежня 1730, Кранштат, Трансільванія — 18 лютага 1799, Лейпцыг) — нямецкі батанік, спецыяліст па бяскветкавым раслінам, адзін з заснавальнікаў брыялогіі.

Іаган Хедвіг
Johann Hedwig
Іаган Хедвіг, 1793
Іаган Хедвіг, 1793
Дата нараджэння 8 снежня 1730(1730-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1799(1799-02-18)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, брыёлаг, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера батаніка[3], брыялогія[3] і медыцына[3]
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як «Бацька брыялогіі»
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Johann Hedwig на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Іаган Хедвіг скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт, у 1759 годзе атрымаў дыплом урача і на працягу наступных дваццаці гадоў займаўся батанікай у свабодны ад медыцынскай практыкі час. Затым яго батанічныя працы атрымалі прызнанне, у 1789 годзе ён заняў кафедру прафесара батанікі і пасаду дырэктара Лейпцыгскага батанічнага саду.

Карыстаючыся мікраскопам, Хедвіг здолеў назіраць у мохаў антэрыдый і архегоній, спорападобных і фарміраванне пратанемы.

Некаторыя каштоўныя назіранні Хедвіг таксама зрабіў адносна водарасцей (у прыватнасці, спірагіры).

Сярод асноўных прац Хедвіга — «Fundamenta historiae naturalis muscorum frondosorum» (ізноў выдадзена ў 1883 годзе), «Theoria generationis et fructificationis plantarum cryptogamicarum Linnaei» і «Abbildungen kryptogamischer Gewächse» (1787—1797, 4 тома), аднак галоўная праца яго, «Species Muscorum Frondosorum», была выдадзена ў 1801 годзе пасмяротна: ён утрымлівае апісанне амаль усіх вядомых да таго часу мохаў і заклаў аснову іх сістэматыкі.

У памяць пра Хедвіга названы батанічны часопіс «Hedwigia».

Зноскі

  1. а б Johann Hedwig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Hedwig, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 8. — S. 190.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі

правіць