Андрэевыя (Andreaeaceae) — сямейства імхоў, адзінае сямейства парадку Андрэевыя (Andreaeales) і класу Андрэевыя імхі (Andreaeopsida). Змяшчае адзін ці два роды і ад 100 да 120 відаў, распаўсюджаных у халодным клімаце, якія жывуць на камянях і скалах.

Андрэевыя

Andreaea petrophila. Батанічная ілюстрацыя з 11-га выдання Энцыклапедыі Брытаніка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Andreaeaceae Dumort., 1829

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15745
NCBI  13795
EOL  3771

Батанічнае апісанне правіць

Даволі дробныя лістасцябловыя імхі, далікатныя і жорсткія, утвараюць падушачкі на скалах і камянях. Сцёблы шматгадовыя, прамыя, з сімпадыяльным галінаваннем, пазбаўленыя праводзячых пучкоў і нясуць некалькі паралельных шэрагаў лісця разнастайнай формы. Сцёблы і лісце складзеныя аднароднымі клеткамі з тоўстымі сценкамі, якія здольныя да працяглага росту, так што на лісці ўтвараюцца бясколерныя гіграскапічныя валасінкі, якія здольныя паглынаць вільгаць з атмасферы.

Рызоіды шматклеткавыя, двух тыпаў: пласціністыя, сцелюцца па паверхні камянёў, і цыліндрычныя, укараняюцца ў субстрат.

Расліны аднадомныя або двухдомныя. Спарагон адзіночны, верхавінны, не мае ножкі і складаецца толькі з каробачкі і ступні. Перад паспяваннем споры развіваецца лажнаножка, якая прыўздымае каробачку ўверх. Каробачка без вечкі, не мае вусцеек і рэпаецца 4-8 падоўжнымі шчылінамі; пры падсыханні яе сценкі дугападобна выгінаюцца, павялічваючы прасвет шчылін, праз якія высыпаюцца споры. Споры круглява-тетраэдрычныя, у дыяметры 15-40 мкм.

Андрэевыя імхі адрозніваюцца ад іншых груп аддзелу ўнікальнасцю працэсу прарастання споры і ўтварэння пратанемы. Пратапласт пачынае дзяліцца яшчэ ўнутры споры, ўтвараючы шарападобнае воблака або клубнепадобнае мнагаклетачнае цельца. Споры не прарастаюць, пакуль не выпадуць з каробачкі; толькі пасля гэтага экзіна прарываецца, і вонкі выходзіць стужкападобная зялёная пратанема. Яе павярхоўныя клеткі могуць утвараць свабодна галінаваныя тонкія ніткі, якія ўтвараюць пласцінкі на паверхні каменя, а частка клетак дае ніткі іншага тыпу (бясколерныя, з касымі сценкамі), якія пранікаюць у шчыліны камянёў і дзейнічаюць як рызоіды, прымацоўваючыся да субстрату. Пры надыходзе неспрыяльных умоў пратанема здольная хутка пераходзіць у стан спакою, утвараючы разгалінаваныя прамыя «дрэўцы», паверхневыя клеткі якіх маюць тоўстую кутыкулу.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Андрэевыя імхі распаўсюджаныя ва ўмераных і халодных абласцях зямнога шара, жывучы ў адкрытых камяністых субстратах. Аддаюць перавагу сухім кіслым пародам (у асноўным, гранітам). У тропіках сустракаюцца толькі па высакагор'ях.

З’яўляюцца піянерамі зарастання камянёў і скал, таму часцей за ўсё падушачкі ўтрымліваюць толькі адзін від.

Класіфікацыя правіць

Склад сямейства вывучаны недастаткова. Розныя даследчыкі вылучаюць адзін або два роды, сярод якіх заўсёды прысутнічае Андрэя (Andreaea) (тыпавы род сямейства), а назвы другога роду ў розных працах адрозніваюцца.

У. Бак і Б. Гафінэ вылучаюць наступныя два роды[1]:

«Жизнь растений  (руск.)» прыводзіць, нароўні з Андрэяй (у якой згадваецца каля 120 відаў), манатыпны род Neuroloma, які насяляе толькі на Вогненнай Зямлі[3].

М. П. Салаўёва вылучае ў падклас адну сям'ю, з адзіным родам Andreaea (120 відаў)[4].

В. Р. Філін паказвае для класу Андрэевыя імхі два роды — Andreaea с 70 відамі і манатыпны род Andreaeobryum з Аляскі, узводзячы яго ў самастойны падклас[5].

Зноскі

  1. Buck, William R. & Bernard Goffinet. 2000. «Morphology and classification of mosses», pages 71-123 in A. Jonathan Shaw & Bernard Goffinet (Eds.), Bryophyte Biology. (Cambridge: Cambridge University Press). ISBN 0-521-66097-1
  2. William A. Weber. Guide to the Bryophytes of Colorado (англ.) (Праверана 7 мая 2010)
  3. Гл. раздзел «Літаратура»
  4. Еленевский и др., 2006; гл. раздзел «Літаратура»
  5. Тимонин А. К., Филин Р. В., 2009; гл. раздзел «Литература»

Літаратура правіць

  • Лиственные мхи // Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 14).
  • Абрамов И. И., Абрамова А. Л. Подкласс андреевые, или андреиды (Andreaeidae) // Жизнь растений: в 6 тт. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. / под ред. И. В. Грушвицкого и С. Г. Жилина. — М.: Просвещение, 1978. — С. 90.
  • Еленевский А. Г.  (руск.), Соловьёва М. П., Тихомиров В. Н. Ботаника. Систематика высших, или наземных растений: учебник. — 4-е изд., испр. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — 464 с. — ISBN 5-7695-2141-4
  • Филин В. Р. Семейство Андреэевые — Andreaeaceae // Водоросли, лишайники и мохообразные СССР / отв. ред. М. В. Горленко  (руск.). — М.: Мысль, 1978. — С. 230—232.

Спасылкі правіць