Angry Birds (з англ. Злыя птушкі або сярдзітыя птушкі, раззлаваныя птушкі) — камп’ютарная гульня.

Angry Birds
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Распрацаваная фінскай кампаніяй Rovio Entertainment, у якой гулец з дапамогай рагаткі павінен страляць птушкамі па зялёных свіннях, расстаўленых на розных канструкцыях. У гульні выкарыстоўваецца разбуральнае асяроддзе ў двухмернай прасторы. З моманту першага рэлізу для iOS, 10 снежня 2009 года ў App Store, было набыта больш за 12 мільёнаў копій гульні. У цяперашні час выйшлі версіі гульні для іншых платформаў, уключаючы Maemo 5, MeeGo Harmattan, Android, Bada, Symbian3, Java, WebOS, Mac OS X і Microsoft Windows. З 11 мая 2011 года дадалі версію, брэндаваную для браўзера Google Chrome, але яна працуе і ў іншых сучасных браўзерах. На дадзены момант гульню спампавалі больш за 1 мільярд раз, што робіць яе самай папулярным дадаткам для мабільных платформаў, такіх як iOS і Android.

Эпізоды правіць

Цікавыя факты правіць

 
  • У Angry Birds Rio персанаж Галубчык прысутнічае ў эпізодах «Пагоня за аэрадромам» і «Самалёт кантрабандыстаў». У мультфільме ў гэты час ён знаходзіўся ў клетцы і вырваўся на волю ў самалёце. А ў эпізодзе Carnival Upheaval можна знайсці свінню на заднім плане сярод гледачоў.
  • Angry Birds стаў афіцыйным талісманам чэмпіянату свету па хакеі 2012 года.
  • Станам на лістапад 2011 года ўсе гульцы прайшлі ў агульнай складанасці 266 000 000 000 узроўняў, застрэлілі больш за 400 мільярдаў птушак і сабралі 44 мільярды зорак. Заўзятары праводзяць за гульнёй больш за 300 000 000 хвілін у дзень.
  • Адзін з эпізодаў гульні Angry Birds Seasons называецца «Велікодныя яйкі», што ў гульнях азначае сакрэты (схаваныя месцы, прадметы і г.д.), таму ў гэтым эпізодзе схавана больш за ўсё залатых яек, чым у іншых эпізодах
  • 7 лістапада 2011 года выйшаў альбом «Video Game Heroes», які быў запісаны Лонданскім філарманічным аркестрам і ўключаў у сябе выкананне аркестрам музычных тэм з культавых відэагульняў. Чацвёртым трэкам на гэтым альбоме стала галоўная тэма з «Angry Birds». Жывое выступленне таксама адбылося падчас канцэрта «Video Game Heroes» і было сустрэта бурным водгукам публікі, асабліва дзіцячай.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць