Аскарыды

(Пасля перасылкі з Ascarididae)

Аскары́ды (Ascarididae) — сямейства круглых чарвей, паразіты тонкага кішэчніка чалавека і жывёл.

Аскарыды

Аскарыда чалавечая (Ascaris lumbricoides)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ascarididae

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63898
NCBI  6250
EOL  2857069
FW  318914

Буйных чэрві, іх даўжыня можа дасягаць 40 сантыметраў. Паразітуючы ў органах страўнікава-кішачнага тракту, выклікаюць аскарыдоз. Аскарыды могуць выклікаць пашкоджанне сценкі тонкага кішэчніка, яго непраходнасць, перфаратыўны перытаніт, бранхіт, ачаговыя пнеўманіі, крывахарканне, захворванні печані і падстраўнікавай залозы.

Апісанне правіць

Цела (даўжыня 15—40 см) верацёнападобнае. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, у самцоў закручаны. Рот з трыма (у некаторых відаў яшчэ і з прамежкавымі) губамі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажаюцца без прамежкавых гаспадароў. Самка аскарыды за суткі адкладвае да 250 тыс. яец, з іх за 5—20 і больш сутак развіваюцца лічынкі, якія астаюцца ў яйцы. Аптымальпая тэмпература для развіцця яец 24 °С. Калі тэмпература ніжэйшая за 12 ці вышэйшая за 36 °С, развіццё спыняецца, але жыццяздольнасць не траціцца.

3 ежай і вадой яйцы аскарыд, у якіх ёсць інвазійпыя лічынкі, трапляюць у арганізм жывёл і чалавека. У кішэчніку лічынкі вызваляюцца ад покрываў яйца, прасвідроўваюць слізістую абалонку кішак і рухаюцца па крыві праз варотную вену, печань, сэрца да лёгкіх, пранікаюць у бронхі, трахеі, адкашліваюцца ў рот і зноў праглынаюцца. У кішэчвіку ператвараюцца ў дарослых паразітаў, якія праз 2—2,5 мес. пачыпаюць адкладваць яйцы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць