Рабдытыды

(Пасля перасылкі з Rhabditida)

Рабдыты́ды (Rhabditida) — атрад круглых чарвей.

Рабдытыды

Caenorhabditis elegans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhabditida Chitwood, 1933


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63323
NCBI  6236
EOL  2817
FW  318824

Апісанне правіць

Цела даўжынёй ад некалькіх мікраметраў да некалькіх сантыметраў, цыліндрычнае, верацёна-, ніткападобнае, укрытае кутыкулай. Самцы маюць развітыя або рудыментальныя бурсальныя крылы. Кішэчнік — прамая трубка, нервовая сістэма — каляглотачнае кальцо і нервовыя ствалы, выдзяляльная сістэма мае выгляд двух унутрыклетачных каналаў.

Пашырэнне правіць

Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 100 відаў, найбольш адзначаюцца дыктыякаўліды (Dictyocaulidae), метастрангіліды (Metastrongylidae), протастрангіліды (Protostrongylidae), трыхастрангіліды (Trichostrongylidae). Многія з іх узбуджальнікі рабдытыдозаў — глісных хвароб амфібій, паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Тыя, што жывуць свабодна, насяляюць глебу, прэсныя вадаёмы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Большасць раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё монаксеннае (з адным гаспадаром), радзей гетэраксеннае (са зменай паразітных пакаленняў і тых, што жывуць свабодна).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць