BMW 315
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
I6, 1490 см³, 34 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3900 мм
Шырыня: 1500 мм
Вышыня: 1550 мм
Колавая база: 2400 мм
Каляіна пярэдняя: 1153 мм
Каляіна задняя: 1270 мм
Маса: 835 кг[1]
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 319
Іншае
Аб'ём бака: 35 л
Дызайнер: Фрыц Фідлер  (англ.)

BMW 315 — невялікі аўтамабіль класа С нямецкай кампаніі BMW 19341937 гадоў. Было выраблена 9 535[1] машын. У 19811983 гадах пад гэтым абазначэннем выпускалася мадэль серыі BMW E21.

Перадгісторыя правіць

Дырэктар BMW AG Франц Ёзэф Поп[2] наведаў заводы Ford у ЗША, дзе пераканаўся, што для вырабу танных аўтамабіляў неабходна буйнасерыйная вытворчасць. У снежні 1924 года ён апублікаваў артыкул аб магчымасці вырабу таннага аўтамабіля ў Германіі па цане до 1 000 долараў. 3 лютага 1925, развіваючы сваю тэму, ён упершыню выкарыстаў назву «народны аўтамабіль» (ням.: Volkswagen). Вялікая дэпрэсія негатыўна паўплывала на продажы аўтамашын, якімі перш за ўсё карысталіся заможныя слаі насельніцтва. У Трэцім Рэйху ідэя Попа адрадзілася. На берлінскім аўтасалоне ў лютым 1933 года канцлер Адольф Гітлер сказаў Попу, што Фольксваген павінен каштаваць не 1 000 долараў, а 1 000 марак. Далей аўтавытворцы атрымалі распараджэнне стварыць аўтамабіль коштам до 1 000 марак.

Канструкцыя правіць

 
Кабрыялет BMW 315.

У BMW адмовіліся ад вытворчасці таннага аўтамабіля і вырашылі пабудаваць крыху большы аўтамабіль сярэдняга класа, максімальна выкарыстоўваючы наяўныя элементы хадавой часткі іншых мадэляў. Неўзабаве BMW прадставіў мадэль BMW 303 з шасціцыліндравым радным маторам аб'ёмам у 1,2 л. У 1934 годзе было вырашана павялічыць аб'ём рухавіка. Інжынер Рудольф Шлайхер распрацаваў верхнеклапаны матор з ланцужным прывадам размеркавальнага вала, двума карбюратарамі Solex. Для захавання памераў старых блокаў цыліндраў дыяметр цыліндру павялічылі на 2 мм (58 мм) пры адначасовым павелічэнні даўжыні штока з 80 мм да 94 мм. Матор атрымаў аб'ём 1490 см³ пры магутнасці 34 к. с.

Фрыц Фідлер спраектаваў раму на аснове 90 мм стальных труб і новы кузаў, на ўзор італьянскіх аўтамашын, з нахіленым пярэднім шклом, закругленымі формамі, меншымі парогамі, што дазволіла павялічыць унутраную прастору. Стальны кузаў з драўлянай рамай вырабляла кампанія Daimler-Benz з Зіндельфінгена. Мадэль BMW 315 прадставілі ў красавіку 1934 года.

На базе шасі выраблялі мадыфікацыі: лімузін за 3 750 марак, кабрыялет-лімузін за 3 950 марак, 4-месны кабрыялет за 4 400 марак, 2-месны спартыўны кабрыялет BMW 315/1 па 4 750 марак, тарпеда за 4 100 марак.

Прызнанне правіць

BMW 315 стаў першым спартыўным аўтамабілем кампаніі, які атрымаў шырокае прызнанне. Рухавік прызнавалі адным з лепшых сярод тагачасных. Дзякуючы трывалай лёгкай раме маса аўто складала 835 кг, што рабіла яго самым лёгкай аўтамашынай сярэдняга класа. У прэсе аўто назвалі «лёгкім аўтамабілем» (ням.: Leichtwagen), што выкарыстала BMW у рэкламнай кампаніі. У 1935 годзе спецыялізаванае выданне «Allgemeine Automobil Zeitung» пісала, што падобныя на BMW 315 тэхнічныя характарыстыкі мелі толькі амерыканскія мадэлі.

Зноскі

  1. а б Baumuster BMW 315(нявызн.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2016.
  2. Franz Josef Popp (ням.)

Літаратура правіць

  • Hanns-Peter Rosellen, Das weiß-blaue Wunder, BMW- Geschichte und Typen, Seewald Verlag (1983), ISBN 3-512-00650-7 (ням.)
  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
  • Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) (англ.)

Спасылкі правіць