BMW 327
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG Automobilwerk Eisenach |
Выпуск: | 1937—1941 1 965 экз.[1] 1946—1955 505 экз.[2] |
Зборка: | Германія ГДР |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. купэ (2‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.) |
Аб'ём бака: | 50 л |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
BMW 327 — сярэднепамерны аўтамабіль кампаніі BMW. Вырабляўся ў кузавах кабрыялет і купэ ў перыяд паміж 1937 і 1941[3], а таксама ў 1948–1955 гг. (з 1951-га — пад маркай EMW)[4].
Базіраваўся на скарочанай версіі шасі BMW 326.
Запуск
правіцьПершым 327, запушчаным у 1937 годзе, быў кабрыялет. У 1938 годзе да яго далучыўся купэ з жорсткім дахам[5]. Аўтамабіль быў карацей і ніжэй, чым яго двайнік у кузаве седан, але меў агульную знакамітую рашотку BMW і абцякальную форму, прадстаўляючы прагрэсіўны дызайн 1930-х гадоў.
Тэхнічныя дадзеныя
правіцьУ механічным плане аўтамабіль выкарыстоўваў гідраўлічны тормаз, каробку перадач, счапленне і канструкцыю пярэдняй падвескі, якія ўпершыню былі прадстаўлены на БМВ 326, разам з залежным мостам, які выкарыстоўваўся на БМВ 320 і БМВ 328. У аўтамабіле быў усталяваны M78 6-цыліндравы радны рухавік[5]. Абвешчаная максімальная хуткасць складала 125 км/г.[5]
Існавала больш магутная версія, 327/28, яе прапанавалі з рухавіком M328[5]. Да 1940 года было выпушчана 569 экзэмпляраў 327/28 версіі[1]
Вытворчасць
правіцьПа меркаванню некаторых энтузіястаў мадэль 327 засланіў яго больш бескампрамісны брат, 80 к.с. BMW 328, які з’явіўся ў красавіку 1936 года. У свой час, аднак, 327 прадаваўся добра: паміж 1937 і 1941 гадамі было выпушчана 1396 машын з базавай версіяй рухавіка[1] і пасля 1945 года вытворчасць мела значны маштаб.
Пасля Другой сусветнай вайны
правіцьУ 1945 годзе Айзенах быў акупіраваны войскамі Злучаных Штатаў. Аднак згодна з дамовай, Цюрынгія трапляе у Савецкую акупацыйную зону. Аўтамабільны завод BMW у Айзенахе не быў цалкам разбураны, і зборка 327 мадэлі была адноўлена. Пры гэтым, вытворчасць аўтамабіляў знаходзілася па-за кантролем штаб-кватэры BMW у Мюнхене.
Пасля ўтварэння ГДР стала відавочна, што фабрыка ў Айзенахе не вернецца пад кантроль BMW. Гэта выклікала зацяжную спрэчку з нагоды брэнда BMW і іншых актываў, але ў 1952 годзе было ўстаноўлена, што мадэлі, якія вырабляюцца ў Айзенахе, у тым ліку 327, павінны быць пад маркай EMW (Eisenacher Motoren Werke), а не BMW (Bayerische Motoren Werke). EMW змянілі сіне-белы значок ад BMW на чырвона-белы медальён.
Дакладна не вядома, колькі экзэмпляраў 327 пасля вайны былі выпушчана як BMW і колькі як EMW, але агулам было выраблена 505 асобнікаў[2] — 353 кабрыялеты і 152 купэ[4].
Зноскі
- ↑ а б в Norbye, Jan P. (1984).
- ↑ а б Robson, Graham (2008-11-07).
- ↑ а б 1938 BMW 327 . conceptcarz.com. Праверана 12 лютага 2008.
- ↑ а б Достояние империи // За рулём : часопіс. — 2012. — № 08. — С. 218-222. (руск.)
- ↑ а б в г Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production.
Спасылкі
правіцьBMW 327 на Вікісховішчы |
- BMW 327: под небом голубым // За рулём (руск.)
- Достояние империи // За рулём : часопіс. — 2012. — № 08. — С. 218-222. (руск.)