BMW 326
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19361941 15 936 экз.[1]
да 1946 16 экз.[2]
Зборка:  Германія
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
4‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
I6, 1971 см³
4-хутк. МКПП[3]
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4600 мм
Шырыня: 1600 мм
Вышыня: 1540 мм
Колавая база: 2870 мм
Маса: 1100 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 327
BMW 328
Сегмент: E-сегмент
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер  (англ.)

БМВ 326 — аўтамабіль нямецкай кампані BMW, які выпускалі ў 19361941 гадах і нядоўга да 1946 года. З яго кампанія пачала выпуск машын вышэйшага сярэдняга класа адначасова з выпускам новай мадэлі сярэдняга класа BMW 327. Мадэль выпускалі з кузавамі 4-дзверны седан[4], 2 і 4-дзверны кабрыялет. Элементы яго хадавой часткі і кузава выкарыстоўвалі ў мадэлях BMW 320, BMW 321, BMW 327, BMW 335. Мадэль 321 была 2-дзвернай аналагічнай мадыфікацыяй з маторам у 45 к. с., а 335 можна лічыць яе павялічанай мадыфікацыяй з маторам у 90 к. с.

Канструкцыя правіць

Кампанія BMW займалася выпускам малалітражных машын і толькі ў 1932 годзе выпусціла першую мадэль сярэдняга класа. Праз тры гады было вырашана пачаць выпуск машын вышэйшага сярэдняга класа.

Распрацоўку мадэлі 326 пачалі ў 1935 годзе, як 4-дзверны аўтамабіль сярэдняга класа з 6-цыліндравым маторам з двума карбюратарамі, запазычаным з мадэлі BMW 319 з павялічаным аб'ёмам і магутнасцю 50 к. с. Машына атрымала 4-ступеньчатую каробку перадач з сінхранізатарамі 3 і 4 перадач. Навінкай сталі гідраўлічныя дэмпферы восяў і тарсіённай падвескай задняй восі. Хуткасць дасягнула 115 км/г.

На берлінскім міжнародным аўтасалоне ў лютым 1936 года Адольф Гітлер адмыслова аглядаў экспазіцыю BMW 326 мадэлі[5].

Згодна з планамі кампаніі на 1940 год мадэль 326 павінна замяніць сучасная мадэль 332 з пантоннымі крыламі, мадыфікаваным 6-цыліндравым радным маторам аб'ёмам 2,0 літра. З-за пачатку вайны было выраблена ўсяго 3 прататыпы мадэлі 332, а выпуск 326 спынілі ў 1941 годзе. Да таго часу вырабілі 15 936 машын усіх мадыфікацый мадэлі BMW 326, прычым 2-дзверны кабрыялет каштаваў 6 650 марак.

Пасляваенны лёс правіць

Падчас вайны завод у Айзенахе быў на 60% разбураны. З рэшткаў даваеннай камплектацыі да канца 1945 года было сабрана 3 кабрыялеты і седаны мадэлі 326/2. У адрозненне ад даваенных машын яны атрымалі новыя нумары шасі і ў пазначэнні мадэлі дадалі «/2». З 15 верасня 1946 года завод быў уключаны ў акупацыйную арганізацыю «Автовело»[6], якая займалася арганізацыяй выпуску аўтамабіляў у зоне акупацыі СССР. На базе мадэлі 326 распрацавалі мадэль EMW 340 з некалькі змененай формай пярэдняй і задняй частак аўтамабіля (1948).

Літаратура правіць

  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
  • BMW (Hrsg.): Der neue BMW-Typ 326. Ein schneller 5-Sitzer für hohe Dauerleistung. In: BMW Blätter. 80.000 Auflage. Nr. 34, Berlin Februar 1936, S. 2-5 (Hausmitteilungen der Bayerischen Motoren-Werke AG, PDF, abgerufen am 12. Juli 2014). (ням.)

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Norbye, p. 250
  2. Robson, Graham (2008-11-07). "Chapter 5: Losing Eisenach, Building Up Munich". Inside the BMW Factories: Building the Ultimate Driving Machine. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. p 58, EMW—Like BMW? The Same, but Different. ISBN 978-0-7603-3463-8. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2014. Праверана 2013-02-16. {{cite book}}: Невядомы параметр |chapterurl= ігнараваны (прапануецца |chapter-url=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)(недаступная спасылка)
  3. 1936 BMW 326. conceptcarz.com. Праверана 10 лютага 2008.
  4. Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
  5. Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. pp. 45–47. ISBN 0-517-42464-9. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  6. Awtowelo (ням.)