BMW 7-й серыі (E38)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
4‑дзв. лімузін (5‑месн.)
5-хутк. МКПП
6-хутк. МКПП
6-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4984 мм (i)
5124 мм (iL)
5378 мм (L7)
Шырыня: 1862 мм
Вышыня: 1425 мм (i)
1435 мм (iL)
Колавая база: 2520 мм (i)
3070 мм (iL)
3320 мм (L7)
Каляіна пярэдняя: 1400 мм
Каляіна задняя: 1406 мм
Маса: 1710—2235 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi A8, Mercedes-Benz S-Class, Jaguar XJ, Lexus LS
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Дызайнер: Бойке Боер

BMW E38 — прадстаўніцкі аўтамабіль кампаніі BMW. Дэбютаваў у чэрвені 1994 года, змяніўшы 2-е пакаленне 7-й серыі BMW E32. Мадэль характэрная тым, што BMW упершыню ўсталявала ў свае аўтамабілі прадстаўніцкага класа дызельныя рухавікі. Мадэль выпускалася аж да канца 2001 года, калі ёй на змену прыйшла новая «сямёрка» BMW E65/E66 2002 мадэльнага года. Агульны аб'ём продажаў склаў 340 242 аўтамабілі[2][3].

Апісанне мадэлі правіць

З нагоды дэбюту мадэлі Е38 шмат супярэчнасцяў, паказваюцца розныя даты пачатку вытворчасці. Афіцыйны анонс і старт продажу BMW анансавала ў пачатку красавіка 1994 года, хоць да гэтага года 7-ка ў кузаве Е38 ўжо выпускалася больш за паўгода[4][5].

Існуюць наступныя варыянты гэтай мадэлі: 728i, 730i, 735i (былі недаступныя ў ЗША і Канадзе), 740i і 740iL (V8), флагманскі 750i V12 і дызельныя варыянты 725tds, 730d і 740d (былі недаступныя ў ЗША і Канадзе).

Мадэль зведала значныя змены як у знешнім выглядзе, так і пад капотам. Дызайн шмат у чым быў вызначаны папярэднім кузавам Е32 (звонку) і некаторымі дэталямі ўнутры. Дызайн салона пасля стаў прататыпам для пятай серыі ў кузаве Е39 (паменшаная копія). Эксклюзіўныя варыянты мадэлі былі таксама прадстаўлены ў падоўжаных кузавах: 740iL і 750iL (колавая база падоўжаная на 140 мм) і яшчэ больш расцягнуты лімузін L7 (колавая база падоўжаная на 390 мм, мелася штатная зачыняючаяся перагародка паміж вадзіцелем і пасажырамі). У канцы 1998 года кузаў зведаў невялікі рэстайлінг.

Мадэлі 740iL і 750iL таксама выпускаліся ў лёгкабраніраваным выкананні Protection (клас B4). Таксама на базе 740iL ці 750iL існуе версія бранявік (выкананне Security, клас B6 або B7).

У тэхнічным аснашчэнні мадэль ступіла далёка наперад. Асабліва гэта тычыцца электронных сістэм. Упершыню былі ўкаранёны такія сістэмы, як адаптыўная аўтаматычная каробка перадач (AGS) і сістэма дынамічнай стабілізацыі руху (DSC).

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Мадэль Тып рухавіку Рабочы аб'ём, см3 Тып Цыл Клап Магутнасць, к.с пры хв−1 Круцільны момант, Нм пры хв−1 Разгон

0-100
км/г

Макс. хуткасць, км/г Дыяметр цыліндра, мм Ход поршня, мм Ступень сціску Сістэма ўпрыску Гады выпуску
Бензінавыя маторы
728i M52B28 2793 R 6 24 193/5300 280/3500 8,6 227 84,0 84,0 10,2 Motronic 08/1995–08/1998
728i M52TUB28 2793 R 6 24 193/5500 280/3500 8,6 227 84,0 84,0 10,2 Motronic 08/1998–10/2001
730i M60B30 2997 V 8 32 218/5800 290/4500 8,3 235 84,0 67,6 10,5 Motronic 06/1994–08/1995
735i M62B35 3498 V 8 32 235/5500 320/3800 7,6 244 84,0 78,9 10,0 Motronic 01/1996–08/1998
735i M62TUB35 3498 V 8 32 238/5800 345/3800 8,2 243 84,0 78,9 10,0 Motronic 08/1998–10/2001
740i M60B40 3982 V 8 32 285/5800 400/4500 6,9 250 89,0 80,0 10,0 Motronic 06/1994–08/1995
740i M62B44 4398 V 8 32 286/5400 420/3600 6,8 250 92,0 82,7 10,0 Motronic 08/1995-08/1998
740i M62TUB44 4398 V 8 32 286/5400 440/3600 6,8 250 92,0 82,7 10,0 Motronic 08/1998-10/2001
750i M73B54 5379 V 12 24 326/5000 490/3900 6,6 250 85,0 79,0 10,0 Motronic 12/1994–10/2001
Дызельныя маторы
725tds M51D25TU 2497 R 6 12 143/4800 280/2200 11,4 206 80,0 85,8 22,0 DDE 04/1996–08/1998
730d M57D30 2926 R 6 24 184/4000 390/2500 9,2 227 84,0 88,0 18,0 DDE 08/1998–04/2000
730d M57D30 2926 R 6 24 193/4000 410/2500 8,9 220 84,0 88,0 18,0 DDE 04/2000–10/2001
740d M67D40 3901 V 8 32 245/4000 560/2500 8,4 242 84,0 88,0 18,0 DDE 05/1999–10/2001

Продаж правіць

Цана на BMW Е38 у Германіі ў 1995 годзе
Мадэль Рухавік Магутнасць Максімальная хуткасць Разгон да 100 км/г Расход паліва Цана
730i 2997 218 235 8.3 10.8 92.000 DM
730iL 2997 218 235 8.3 10.8 102.000 DM
740i 3982 286 250 6.9 11.8 105.500 DM
740iL 3982 286 250 7.4 11.5 120.000 DM
750iL 5379 326 250 6.6 11.9 148.000 DM

У кіно правіць

 
BMW 7 серыі, які здымаўся ў «Заўтра не памрэ ніколі», на выставе Museum Industriekultur, Нюрнберг.

Мадэль 735iL/750iL ў фільмах: «Перавозчык»

У фільме Фрэнк Марцін (Перавозчык) даволі дакладна ідэнтыфікуе сваю машыну як BMW 735iL 1999 года. У каментары на DVD Джэйсан Стэтхэм сцвярджае, што машына з’яўляецца BMW 750iL 1999 з ручной каробкай перадач і рухавіком V12. Запальванне машыны не працавала без уводу трохзнакавага кода на клавіятуры. Машыну Фрэнка, BMW 735iL узрываюць людзі Уол-стрыт. Наўзамен Фрэнк забірае Mercedes-Benz W140 з гаража Уол-стрыт.

Мадэль 740 у фільмах: «Дрэнны Санта», «Аферысты Дзік і Джэйн», «Шоў пачынаецца», «Гульня»

Мадэль 750 у фільмах: «Паміж анёлам і дэманам», «Заўтра не памрэ ніколі», «Рок-н-рольшчык», «Закладніца 2», «Бумер»

BMW Alpina B12 правіць

На базе BMW 750i у 1995 годзе Alpina распрацавала мадэль B12 5.7 з аб'ёмам 5,7 літраў, 284 кВт (386 к. с.), з 1999 года (рэйстайлінг) den Alpina B12 6.0 з аб'ёмам у 6 літраў, 315 кВт (428 к. с.). Гэтая мадэль,у параўнанні з аўтамабілямі, якія пастаўляюцца BMW, не мела электроннага абмежавання хуткасці на адзнацы 250 км/г, а максімальная хуткасць складала 280 і 291 км/г адпаведна.

Зноскі

  1. Vehicle manufacturer profiles. Automotive World. Праверана 29 жніўня 2011.
  2. Kittler, Eberhard (2001). Deutsche Autos seit 1990, Band 5 (1. ed.). Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02128-5. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. Auto Katalog, 2003 edition, p. 312. Лічбы ўключаюць толькі вытворчасць ранніх E65.
  4. http://wenku.baidu.com/view/1fd71c350b4c2e3f572763c9.html###
  5. http://www.e38registry.org/e38-production-numbers/