«Brainstorm» — латышскі поп-рок гурт з Елгавы, заснаваны ў 1989 годзе. Удзельнікі Еўрабачання 2000, дзе занялі 3-е месца.

Brainstorm
«Brainstorm» у Мэжапаркс (2008 год).
«Brainstorm» у Мэжапаркс (2008 год).
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, альтэрнатыўны рок, брыт-поп і інды-рок
Гады 1989 — цяпер
Краіны
Адкуль Елгава
Лэйблы Microphone Records[d] і EMI[d]
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Гундарс Маўшэвічс
Звязаныя праекты Бі-2
brainstorm.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя ўтварэння правіць

Гурт стварылі ў 1989 годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада Елгавы: Рэнарс Каўпэрс (лат.: Renārs Kaupers), Гундарс Маўшэвічс (Gundars Mauševics), Каспарс Рога (Kaspars Roga) і Яніс Юбалц (Jānis Jubalts). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў, і ўсе яны вучыліся разам у адным класе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (Māris Mihelsons), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх. Першапачатковая назва гурта была «Сіняе чарніла» (на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пазней апраўдваўся гітарыст Яніс[1]). А вось арыгінальная назва, пад якой гурт ведаюць сёння, з’явілася прыблізна ў 19921993 гадах, і падабрала яе цётка Каспара Рогі, якая пасля канцэрта назвала выступленне музыкантаў сапраўдным «brainstorm’ам» (значыцца, раптоўным натхненнем; цётка жыла ў ЗША і на той момант, відаць, ёй ужо было зручней выказваць думкі на англійскай мове).

Склад гурту правіць

23 мая 2004 года адзін з заснавальнікаў гурту Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. Пачынаючы з альбома «Četri krasti», а таксама на асобных канцэртах, партыю бас-гітары выконвае Інгарс Вілюмс, аднак да афіцыйнага складу гурту ён не далучаны.

Этапы творчасці і асноўныя дасягненні правіць

Першыя спробы музыкантаў былі ў стылі гранж, але скора яны схіліліся да брыт-попу. Бадай, змена стылёвай арыентаціі была правільным рашэннем, бо цяжкія і гучныя гурты дагэтуль маюць у Латвіі няшмат прыхільнікаў. Першы сінгл гурта «Jo tu nāc» быў выпушчаны ў 1992 годзе, а ўжо праз год на свет з’явіўся і першы альбом пад назвай «Vairāk nekā skaļi». Першы відэакліп быў запісаны на песню «Ziema» з гэтага самага альбома.

Першым хітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыё ў 1995 годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна не надта падабалася, але выпусціць песню ў эфір ім парэкамендаваў дырэктар рыжскага Radio Super FM Угіс Поліс. У выніку яна стала песняй года на гэтай радыёстанцыі і нават была прызнаная першай па продажы ў Латвіі.

Першы міжнародны сінгл гурту з’явіўся на свет у Германіі ў 1998 годзе дзякуючы намаганням Фолькера Гінкеля, прадзюсара Fool's Garden. Назва ў сінгла была «Under My Wing», і быў ён перароблены з песні «Tavas mājas manā azotē» — самага значнага хіта Латвіі сезону-1996. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» (1999), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на англійскую, а часам і на рускую, мовы. На старую музыку кладуцца новыя тэксты, сэнсава іншыя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурту нават з адной назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.

Значным дасягненьнем удзельнікі гурту лічаць свой нумар у Швецыі на конкурсе «Еўрабачанне-2000». Паводле вынікаў галасавання гурт атрымаў трэцяе месца, а кампазіцыя «My Star», з якой яны выступілі, стала хітом ва ўсіх Балтыйскіх дзяржавах. Менавіта па гэтым конкурсе гурт уварваўся на музычны рынак Беларусі.

Да гонару PV варта адзначыць іх тварэнне (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрта ў гісторыі Латвіі: 21 жніўня 2005 года ў Межапарку на іхным выступе былі блізу 40 000 гледачоў. Па выніках канцэрта быў выпушчаны DVD — зноў самы ўдалы для музыкантаў гэтай краіны, калі звяртаць увагу на колькасць прададзеных копіяў.

Апошнія тры альбомы гурта (разам з іх перакладнымі адпаведнікамі) былі выпушчаны музыкантамі ўжо на ўласнай студыі Brainstorm Records. Акрамя таго, фатографам альбомаў «Dienās, kad lidlauks pārāk tāls» (2003) і «Četri krasti» (2005) выступіў легендарны Антон Карбэйн.

Першы канцэрт Brainstorm у Мінску (у канцэртнай залі «Мінск») адбыўся 3 мая 2006 года, другі — 27 лютага 2010 года.

Альбомы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць