Брамеліевыя

(Пасля перасылкі з Bromeliaceae)

Брамеліевыя (Bromeliaceae) — сямейства аднадольных кветкавых раслін, якое ўваходзіць у парадак метлюжкакветныя. Арэал сямейства ахоплівае трапічныя і субтрапічныя вобласці Амерыкі і Заходняй Афрыкі. Сярод прадстаўнікоў сямейства сустракаюцца як эпіфіты, напрыклад, Tillandsia usneoides, так і наземныя расліны. Агульная колькасць відаў — каля двух тысяч.

Брамеліевыя

Ananas comosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bromeliaceae Juss.

Сінонімы
Падсямействы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42330
NCBI  4613
EOL  8198
GRIN  f:169
IPNI  30000083-2
FW  55818

Распаўсюджанне правіць

Брамеліевыя распаўсюджаныя ва ўсіх кліматычных зонах трапічнага і збольшага субтрапічнага паясоў Амерыкі: ад вільготных вечназялёных лясоў да пустыняў, на вышынях ад 0 да 4200 м над узроўнем мора. Адпаведна яны могуць быць знойдзены ў гарах Анд, ад Чылі да Калумбіі, у прыбярэжных пустынях Перу, у лясных абласцях Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Палова відаў — эпіфіты, некаторыя — літафіты, але ёсць і наземныя травяністыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць