Крывавусыя крошкі-молі

(Пасля перасылкі з Bucculatricidae)

Крывавусыя крошкі-молі (Bucculatricidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Крывавусыя крошкі-молі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bucculatricidae Wallengren, 1881


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  693958
NCBI  198964
EOL  783
FW  279753

Апісанне правіць

Дробныя матылі (размах крылаў 7—11 мм). Пярэднія крылы ланцэтападобныя, вастраверхія, ад белага да карычневага колеру, небліскучыя або з металічным бляскам. Малюнак адсутнічае або складаецца з плям і косых штрыхоў на кастальным і заднім краях крыла. Заднія крылы вузкія, вастраверхія, з доўгімі махрамі. Жылкаванне крылаў рэдукаванае. На галаве чубок лускавінак. Вусікі доўгія, амаль дасягаюць даўжыні пярэдняга крыла.

Пашырэнне правіць

У фаўне Еўропы каля 50 відаў, на Беларусі адзначаны 3 віды.

Асаблівасці біялогіі правіць

Вусені кормяцца на дрэвавых і травяністых раслінах. У ранніх узростах вусені мініруюць лісце раслін, утвараючы змеепадобныя або спіральныя міны. Пазней пакідаюць міны і кормяцца адкрыта, прагрызаюць у лісці адтуліны. Акукліваюцца на паверхні ліста ў рабрыстым кокане. Цыкл развіцця кароткі, за год развіваецца некалькі пакаленняў.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1984.