Burger King
Burger King (Бургер Кінг) — амерыканская кампанія, уладальнік глабальнай сеткі рэстаранаў Burger King.
Burger King | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1953, 1954 і 1956 |
Заснавальнікі | James McLamore[d] і David Edgerton[d] |
Размяшчэнне | |
Галіна | сетка фаст-фуд закусачных[d] |
Прадукцыя | гамбургер, бульба фры, асвяжальны напой[d], хот-дог, дэсерт, Whopper[d], Big King[d], BK Chicken Fries[d] і Crispy Chicken (Burger King)[d] |
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Матчына кампанія | Restaurant Brands International[d] |
Сайт | bk.com (англ.) |
ГісторыяПравіць
Першы рэстаран назвай «Insta-Burger King» адкрыты 4 снежня 1954 года ў прыгарадзе Маямі.
У 1954 годзе кампанія сутыкнулася з фінансавымі праблемамі і яе выкупілі Дэвід Эджартан і Джэймс Маклэмар. Першае, што яны зрабілі -- перайменавалі кампанію на Burger King.
За паўстагодзя ўладальнікі кампаніі змяніліся чатыры разы, апошні -- бразільская кампанія 3G Capital, якая купіла пакет акцый у 2010 годзе.
У канцы 2013 года Burger King паведаміў, што мае 13000 рэстаранаў у 79 краінах, 66 % рэстаранаў знаходзіцца ў ЗША і 99 % усіх рэстаранаў кіруецца прыватнікамі.
У 2015 годзе адкрыты першы рэстаран у Беларусі.
Бургер Кінг у розных краінахПравіць
ЗШАПравіць
Першы рэстаран адкрыўся ў 1954 годзе і называўся «Insta-Burger King»..
На 2020 год у ЗША 7295 рэстаранаў, больш усяго ў Тэхасе — 588.
АўстраліяПравіць
У Аўстраліі «Burger King» перайменаваны на «Hungry Jack's», бо гандлёвае наёменне «Burger King» належыць іншай кампаніі.
Першы «Hungry Jack's» у Аўстраліі адкрыты 18 красавіка 1971 года.
У 1996 годзе кампанія адкрыла першы «Burger King» у Аўстраліі, негледзячы на існаванне «Hungry Jack's», бо да 2001 года паміж рэстаранамі былі судовыя разборкі.
У 2001 годзе рэстараны аб’ядналіся ў «Hungry Jack's»
На 2020 год у Аўстраліі 420 рэстаранаў «Hungry Jack's».
БеларусьПравіць
Першы рэстаран адкрыты 9 ліпеня 2015 года ў Мінску. Таксама ў першы дзень запрацавала сістэма рэфіл, якая дазваляе да канца дня даліваць напоі.
На 2022 год у Беларусі 39 рэстаранаў: 20 у Мінску, 4 у Гродна, па 3 у Віцебску і Гомелі, па 2 у Брэсце і Магілёве, па 1 у Полацку, Жлобіне, Мазыры, Салігорску і Нацыянальным аэрапорце Мінск.