Канюк-курганнік

(Пасля перасылкі з Buteo rufinus)

Канюк-курганнік (Buteo rufinus) — драпежная птушка з роду сапраўдных канюкоў сямейства ястрабіных (Accipitridae).

Канюк-курганнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buteo rufinus Cretzschmar, 1827

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175392
NCBI  115134
FW  94491

Апісанне правіць

Памеры — ад 57 да 65 см, размах крылаў — ад 135 да 160 см, што робіць яго самым буйным канюком заходняй Палеарктыкі. Даўжыня і форма крылаў канюка-курганніка робіць яго падобным да арла. Курганніка таксама можна лёгка зблытаць з звычайным канюком падвіда Buteo buteo vulpinus, аднак ён буйнейшы і мае больш шырокія крылы. Таксама канюк-курганнік падобны да касматаногага канюка, але ў апошняга ніколі не сустракаюцца чырванаватыя колеры ў апярэнні.

У канюкоў-курганнікаў існуе палімарфізм вонкавага выгляду. Лацінскае імя rufinus, што ў перакладзе азначае чырванаваты або рыжаваты, паходзіць ад фенатыпу са светлым або чырванаватым апярэннем. Іх галава і грудзі маюць светлую афарбоўку без якіх-небудзь ўкрапванняў і кантрастуюць з чырванаватым жыватом і лапамі. У маладых курганнікаў галава і грудзі таксама светлая, а ніжняя частка брудна-белая з хвастом у палоску. Светлыя пёры крылаў таксама без украпванняў, аднак на канцах цёмныя. Акрамя чырванаватага фенатыпу, існуюць светлы і цёмны фенатып, а таксама шматлікія пераходныя формы. Розныя фенатыпы могуць сустракацца ўнутры аднаго і таго ж падвіда.