Carissa macrocarpa
Carissa macrocarpa — пладовы вечназялёны куст сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Carissa macrocarpa | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВечназялёны куст 4,5—5,5 м вышынёй з авальным глянцавым цёмна-зялёным лісцем 2,5—5 см даўжынёй. Плод круглы або даўгаваты, да 6 см даўжынёй і 4 см шырынёй, у няспелым выглядзе зялёны, пры паспяванні чырванее. Усярэдзіне плада змяшчаецца духмяная сакавітая мякаць, з маленькімі ўкрапінамі латэксу і з 6-16 незаўважным тонкім пляскатым насеннем.
Распаўсюджанне
правіцьПаходзіць з прыбярэжных раёнаў Паўднёвай Афрыкі і культывуецца далёка ўглыб яе тэрыторыі. У 1905 годзе была інтрадукавана на Гавайскія астравы і хутка там распаўсюдзілася. У цяперашні час яна культывуецца таксама на Багамскіх астравах, на Філіпінах, у Індыі і Усходняй Афрыцы.
Выкарыстанне
правіцьЦалкам саспелыя плады ядомыя ў неапрацаваным выглядзе. Вычышчаныя плады выкарыстоўваюцца для вырабу джэмаў, сіропаў, жэле, пудынгаў і г. д.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Спасылкі
правіць- Morton, J. F. 1987. Fruits of Warm Climates. Julia Morton 20534 SW 92 Ct., Miami Fl 33189.
- Энцыклапедыя раслін: Carissa grandiflora Архівавана 21 лістапада 2007.
- Карисса крупноплодная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)