Casus belli (Ка́зус бэ́лі, літ.: выпадак вайны) — юрыдычны тэрмін рымскага права, які пазначае фармальны повад для аб’явы вайны. Шырока выкарыстоўваецца ў гістарыяграфіі, дзе таксама вызначаецца casus foederis, які прадугледжвае ўступ у вайну, зыходзячы з умоў саюзнага дагавора з адным з ваюючых бакоў.

Тэрмін быў вернуты ў шырокае выкарыстанне ў XVIIXVIII стагоддзях дзякуючы працам Гуга Гроцыя (1653) і Карнэліуса ван Бенкешука (1707) ў часы станаўлення дактрыны jus ad bellum (бел.: права вайны).

Гістарычныя прыклады

правіць

Першая сусветная вайна

правіць

Класічным прыкладам casus belli з’яўляецца забойства аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда ў Сараева 28 чэрвеня 1914 сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які з’яўляўся членам рэвалюцыйнай арганізацыі «Млада Босна», што дала Аўстра-Венгрыі права выставіць ўльтыматум Сербіі. Няпоўнае выкананне ўмоў ультыматума стала повадам для аб’явы Аўстра-Венгрыяй вайны Сербіі.

Другая сусветная вайна

правіць

У сваёй асноўнай працы «Мая барацьба» (1925) Адольф Гітлер дае абгрунтаванні будучай вайне як барацьбе за «жыццёвую прастору» для немцаў шляхам экспансіі ва Усходнюю Еўропу.

31 жніўня 1939 перапранутыя ў польскую форму нямецкія салдаты атакавалі радыёстанцыю ў Гляйвіцэ. Гітлер скарыстаў гэта як повад для пачатку ўварвання ў Польшчу. Вялікабрытанія і Францыя выконваюць умовы саюзнага дагавора і аб’яўляюць вайну Германіі.

26 лістапада 1939 савецкія войскі каля вёскі Майніла на савецка-фінляндскай мяжы былі абстраляныя артылерыяй, у выніку чаго 4 вайскоўцаў загінула і 9 былі параненыя. Савецкі ўрад накіраваў ноту пратэста Фінляндыі. У адказ фінляндскі пасол прапанаваў стварыць камісію для расследавання інцыдэнта, бо, згодна фінляндскім памежнікам, стрэлы былі зробленыя з савецкай тэрыторыі. СССР выступіў супраць расследавання і абвясціў вайну Фінляндыі.

22 чэрвеня 1941 Германія ўрываецца ў СССР, выкарыстоўвая casus belli прэвентыўнай вайны супраць савецкай агрэсіі.