Cephalocereus — род раслін сямейства кактусавых. Тыпавы від — Cephalocereus senilis. Сцябло калонападобнае, вышынёй да 15 м і дыяметрам 30 см, з 20-30 рэбрамі, на якіх размешчаны пучкі дробных калючак і доўгія белыя прамыя або хвалістыя валаскі. У раслін, якія пераходзяць у фазу цвіцення, утвараецца асаблівы орган — цэфалій — зона на сцябле, дзе замест рэбраў ўтвараюцца невысокія смочкі, якія размяшчаюцца радамі, з пучкамі доўгіх шчацінак і валасінак. Кветкі, якія развіваюцца на цэфаліі, шырока варонкападобныя, ружовыя, з непрыемным пахам; раскрываюцца ноччу. Плод ягадападобны, фіялетава-чырвоны. Радзіма — Мексіка; расце ў гарачых сухіх далінах на стромкіх вапнавых схілах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».