Шчацінкабрухі
Шчацінкабру́х (Chaetogaster) — род малашчацінкавых чарвей.
Шчацінкабрухі | |||||||||||||||||||||||
![]() Шчацінкабрух смаўжовы (Chaetogaster limnaei) на шчупальцы балацяніка звычайнага (Lymnaea stagnalis). | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Chaetogaster Von Baer, 1827 | |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЦела (даўжыня 10—25 мм) прадаўгаватае, празрыстае. бледна-ружовае. Складаецца з 10—15 членікаў (сегментаў) з шчацінкамі на брушку (адсюль назва). Галаўная лопасць не развіта. Маюць другасную поласць цела, рот і мускулістую глотку, здольную часткова выпучвацца вонкава і захопліваць здабычу.
Пашырэнне
правіцьУ сусветнай фаўне адрозніваецца некалькі прэснаводных відаў. На Беларусі пашыраны шчацінкабрух празрысты (Chaetogaster diaphanous) і шчацінкабрух смаўжовы (Chaetogaster limnaei).
Асаблівасці біялогіі
правіцьЖывуць на дне вадаёмаў, на водных раслінах, на ракавінах, паверхні цела, у дыхальнай поласці, як сужыцелі, нахлебнікі (камепсалы) прэснаводных смаўжоў — балацянікаў (Lymnaeidae), фізаў (Physidae), катушак (Planorbidae). Пераважна драпежнікі, кормяцца буйнымі прасцейшымі, калаўроткамі, дробнымі ракападобнымі і інш. Здабычу заглынаюць цалкам.
Размнажэнне пераважна вегетатыўнае — з утварэннем «ланцужкоў» з 2—5 асобін.
Шчацінкабрухі — корм для рыб.
Літаратура
правіць- Гладкая Р. Шчацінкабрух // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.