Сямейства ўяўляе сабой даволі аднастайную групу, усе члены якой валодаюць агульнымі марфалагічнымі рысамі і не праяўляюць відавочных роднасных сувязяў з іншымі сямействамі птушак. Адзінымі птушкамі, якія мелі блізкае сваяцтва з галубінымі, былі дронты (Raphidae), апошнія прадстаўнікі якіх вымерлі па віне чалавека ў XVII — XVIII стагоддзях.
Выкапневых астанкаў птушак, якія мелі падабенства з галубінымі, знойдзена няшмат, аднак усе яны таксама маюць відавочнае стаўленне да дадзенага сямейства і не маюць агульных прыкмет з іншымі птушкамі. Меліся здагадкі аб сваяцтве галубіных з птушкамі роду Pterocles і сямейства Psittacidae, аднак у першым выпадку іх вонкавае падабенства звязваюць з канвергентнай эвалюцыяй, а ў другім з падобнымі на папугаяў рысамі віду Didunculus strigirostris. Тым не менш, такое падабенства паўстала з-за падобнага характару харчавання, чым чым з-за агульнай эвалюцыі.