Cooperia — род круглых чарвей з сямейства Cooperiidae, які з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных кішачных паразітычных нематод буйной рагатай жывёлы ў рэгіёнах з умераным кліматам[1].
Інфікаванне прадстаўнікаі роду можа прывесці да слабых клінічных сімптомаў, але можа вызваць страту вагі і пашкоджанні тонкага кішачніка, асабліва пры спадарожнай інфекцыі з іншымі нематодамі, такімі як Ostertagia ostertagi[2][3]. Інфекцыю звычайна лечаць глістагоннымі сродкамі шырокага спектру[4], такімі як бензімідазол, але ў апошнія дзесяцігоддзі развілася і шырока распаўсюдзілася рэзістэнтнасць да гэтых прэпаратаў[5]. Cooperia мае прамы жыццёвы цыкл . Інфекцыйныя лічынкі праглынаюцца гаспадаром. Лічынкі вырастаюць да дарослых асобін, якія размнажаюцца ў тонкім кішачніку. Разам з фекаліямі яйцы выкідваюцца на пашу, што прыводзіць да новых інфекцый. Часта сустракаюцца спадарожныя інфекцыі з іншымі страўнікава-кішачнымі нематодамі, такімі як Ostertagia ostertagi і Haemonchus contortus[2].
Зноскі
↑Dorny, P.; Claerebout, E.; Vercruysse, J.; Hilderson, H.; Huntley, J. F. (1997-06-01). "The influence of a Cooperia oncophora priming on a concurrent challenge with Ostertagia ostertagi and C. oncophora in calves". Veterinary Parasitology. 70 (1–3): 143–151. doi:10.1016/s0304-4017(96)01142-9. ISSN0304-4017. PMID9195718.
↑Coop, R. L.; Sykes, A. R.; Angus, K. W. (1979-08-01). "The pathogenicity of daily intakes of Cooperia oncophora larvae in growing calves". Veterinary Parasitology. 5 (2): 261–269. doi:10.1016/0304-4017(79)90015-3.
↑Anziani, O. S.; Suarez, V.; Guglielmone, A. A.; Warnke, O.; Grande, H.; Coles, G. C. (2004-08-06). "Resistance to benzimidazole and macrocyclic lactone anthelmintics in cattle nematodes in Argentina". Veterinary Parasitology. 122 (4): 303–306. doi:10.1016/j.vetpar.2004.05.018. ISSN0304-4017. PMID15262008.