Cortinarius splendens
Cortinarius splendens — грыб сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae). Уключан у падрод Phlegmacium роду Павуціннік. Адзін з параўнальна не распаўсюджанных відаў, якія ўваходзяць у падрод. Смяротна ядавіты грыб.
Cortinarius splendens | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Cortinarius splendens Rob. Henry 1939 | |||||||||||||||||||||||
|
Назвы
правіць- Cortinarius meinhardii Bon 1986, nom. nov. для Cortinarius vitellinus M.M. Moser 1952
- Cortinarius splendens var. meinhardii (Bon) Melot 1987
- Cortinarius splendens var. meinhardii (Bon) Krieglst. 1991
- Cortinarius splendens subsp. meinhardii (Bon) Brandrud & Melot 1989
- Cortinarius sulphureus var. splendens (Rob. Henry) Melot 1986
- Cortinarius vitellinus M.M. Moser 1952, nom. illeg. — амонім для Cortinarius vitellinus (Fr.) Bigeard & H. Guill. 1909 — сінонім Bolbitius titubans (Bull.) Fr. 1838
- Phlegmacium splendens (Rob. Henry) M.M. Moser 1953, nom. inval.
- Phlegmacium splendens (Rob. Henry) M.M. Moser ex M.M. Moser 1960
- Phlegmacium vitellinum (M.M. Moser) M.M. Moser 1953, nom. inval.
- Phlegmacium vitellinum (M.M. Moser) M.M. Moser ex M.M. Moser 1960
Характарыстыка
правіцьМакраскапічная характарыстыка
правіцьШапка грыба — 4—9 см дыяметрам. Шапка выгнутая ў маладых, а ў сталым узросце пераходзіць да плоскай формы. Колер шапкі па баках ад шэрага да хромава-жоўтага колеру, а ў цэнтры ад чырвонага да цёмна-карычневага. Край шапкі ў маладым узросце згортваецца, а ў сталым узросце завастраецца.
Мякаць — такога ж колеру, як і шапка, але больш цёмная. Шэра-жоўтага колеру, мае трохі непрыемны пах (meinhardii) або без асаблівага паху (splendens), мяккая і абескаляроўваецца шчолаччу (раствор гідраксіду калія, гідраксіду натрыя або аміяку) ад цёмна-чырвонага да чырвона-карычневага колеру.
Пласцінкі — маладыя пладовыя целы маюць яскрава-шэра-жоўтыя пласцінкі, якія вырастаюць да выпуклага выгляду, яны пераплятаюцца і выглядаюць амаль маналітна і маюць; звычайна трохі парэзаныя ці паламаныя. У сталым узросце яны афарбоўваюцца іржава-карычневым колерам і пад час гэтага дазраваюць споры. На ранніх стадыях развіцця існуе частковая абалонка (Velum partiale), утвораная як аранжавая заслона карцін (Cortina), якая пазней знікае, пакідаючы рэшткі на сцябле.
Ножка — 4—9 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Верхняя частка ножкі сухая і пакрыта аранжавай, пазней безкаляровай споравай абалонкай і іржава-карычневымі валокнамі карціны. Рэшткі міцэлія ў асновы шэра-жоўтыя.
Споры — 9,5—11,5 мкм. даўжынёй і 5—6,5 мкм шырынёй, пакрыты бародаўкамі міндалевай формы.
Падвід splendens звычайна мае больш вузкія і больш шэра-жоўтыя пладовыя целы.
Мікраскапічная характарыстыка
правіцьСпоры выглядаюць іржава-карычневымі ў выглядзе парашка спор. Яны міндалепадобныя з бародаўчатай паверхняй і вымяраюць ад 9—12 на 5—7 мікраметраў.
Падобныя віды
правіцьВід часта блытаюць з ядомым Cortinarius odorifer, але іх адрозненне ў тым, што ў Cortinarius splendens адсутнічае анісавы пах. Іншыя жоўтыя павуціннікавыя таксама выглядаюць падобнымі, у тым ліку ядомыя, напрыклад Cortinarius aurantioturbinatus] або Cortinarius fulmineus. Вельмі падобны таксама Cortinarius meinhardii, які некаторыя аўтары разглядаюць толькі як падвід. Можна зблытаць таксама з некаторымі відамі радовак, напрыклад з зялёнкай. З-за відавочна сур’ёзнага размежавання відаў, рэкамендуецца ўстрымацца ад ужывання аналагічных або звязаных з імі відаў — або таксама пракансультавацца з прафесійнымі грыбнымі кансультантамі. Таксама часта блытаецца з Cortinarius citrinus J.E. Lange ex P.D. Orton 1960 — адрозніваецца шапкай з жоўта-зялёным адценнем[1].
Распаўсюджанне
правіцьІснуе два апісаных падвіды, адзін з якіх з’яўляецца жыхаром хвойных, а другі — лісцевых лясоў. Падвіды meinhardii жывуць у хвойным лесе, а splendens у лісцевых лясах у мікарызе з букамі. Яны растуць на вапнавых глебах і пладаносяць у перыяд са жніўня па лістапад і сустракаюцца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Падвід meinhardii — рэдкі і, па меншай меры, знаходзіцца ў шведскім чырвоным спісе знікаючых відаў.
Таксанамія
правіцьВід небяспечны (патэнцыйна смяротны) таксічны. Раней лічыўся ядомым, але ў потым пачало часта фіксавацца цяжкае атручэнне з вострай нырачнай недастатковасцю, хоць у тонкапластавай храматаграфіі была ўстаноўлена адсутнасць арэланіну (тыповы таксін для гэтага віда), што не адносіцца да атруты і ўвогуле гэты від яшчэ не вельмі добра даследаваны, але ёсць магчымасць, што такім чынам, Cortinarius splendens можа мець іншыя нефратаксіны. Сімптомы інтаксікацыі адчуваюцца праз некалькі дзён і пры ўжыванні вялікай колькасці[2].
Зноскі
- ↑ Thomas Læssøe, Gary Lincoff. Mushrooms. — II. — London: Dorling Kindersley Limited, 2002. — С. 77. — 304 с. — ISBN 0789489864.
- ↑ Cortinarius splendens var. meinhardii (Phlegmacium, Sect. Fulvi)