Павуціннік (Cortinarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства павуціннікавых.

Павуціннік
Cortinarius triumphans.jpg
Cortinarius triumphans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cortinarius Gray, 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  34451
EOL  16330
MB  17391

АпісаннеПравіць

Гумусавыя сапрафіты або мікарызаўтваральнікі. Шапка гладкая, валакністая, лускаватая, каляровая, зрэдку белая. Мякаць тоўстая. Гіменафор пласціністы, пласцінкі пераважна прырослыя. Ножка цэнтральная, тонкая або тоўстамясістая, каля асновы з валакністымі паяскамі або кольцамі (рэшткі павуціністага частковага покрыва).

Віды і экалогіяПравіць

На Беларусі 75 відаў. Найбольш пашыраныя павуціннік слізісты, або слімак (Cortinarius mucosus), павуціннік фіялетавы, або сінюха (Cortinarius violaceus), прыбалатуха (Cortinarius armillatus), таўстуха (Cortinarius esculentus); растуць у хвойных і лісцевых лясах у жніўні — кастрычніку.[1]

Большасць відаў — ядавітыя грыбы, ёсць ядомыя (напрыклад, таўстуха (Cortinarius esculentus)).

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.