Павуціннік слізісты
Павуці́ннік слізісты, таксама Слімак[1] (Cortinarius mucosus) — неядомы (з-за павышанага назапашвання ртуці) шапкавы грыб з роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).
Павуціннік слізісты | |||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка ў форме шырокага званочка, потым паўраспасцёртая, нятоўстая, дыяметрам да 5—8 см, пакрытая сліззю, афарбавана ў аранжава-чырвоны колер. Край шапкі хвалісты, часта надарваны. Пласцінкі прырослыя, звілістыя, бледна-карычневыя. Мякаць шчыльная, белая, без асаблівага паху і смаку. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—12 см і 1—2 см у дыяметры, гладкая, бялёсая або крыху вохрыстага колеру, пакрытая слізістымі рэшткамі пакрывала.
Распаўсюджанне і экалогіяПравіць
Грыб расце ў хваёвых лясах. Утварае мікарызу з хвояй. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні, групамі або паасобку.
Зноскі
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 52.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 131. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.)