Чубатка Маршала

від раслін
(Пасля перасылкі з Corydalis marschalliana)

Чубатка Маршала (Corydalis marschalliana) — від раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae).

Чубатка Маршала
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corydalis marschalliana


Выявы
на Вікісховішчы
IPNI  672357-1
TPL  kew-2738974

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна да 50 см вышынёй. Кветкі светла-жоўтыя або бруднавата-белыя, сабраны ў суквецці-гронкі. Долі ліста даўгавата-эліптычныя, з суцэльным краем. Падземныя клубні шарападобнай формы. Цвіце расліна вясной, часам утвараючы ў лясах практычна суцэльны дыван.

Арэал правіць

Ва Украіне від сустракаецца ў шыракалістых лясах, у лесастэпе, стэпе, у горным Крыме, у Правабярэжнай Украіне радзей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.

Спасылкі правіць

  • Хохлатка Маршалла: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)