Counter-Strike 2

камп’ютарная гульня 2023 года

«Counter-Strike 2» (з англ. — «Контрудар 2») ― шматкарыстальніцкая відэагульня ў жанры тактычнага[en] шутара ад першай асобы[en], распрацаваная кампаніяй Valve[en] з выкарыстаннем рухавічка Source 2.[5][6] З’яўляецца 5-й гульнёй у серыі Counter-Strike[en]. Перыяд распрацоўкі застаецца невядомым. Valve анансавала гульню 22 сакавіка 2023 года на сваім канале YouTube, абвясціўшы, што яна выйдзе ўлетку 2023 года. Кампанія заявіла, што правядзе абмежаваны тэст для Counter-Strike 2 у сакавіку 2023 года, даступны толькі для Windows. Аб’ява з’явілася праз некалькі тыдняў пасля чутак пра сіквел Counter-Strike: Global Offensive[en].[7][8]

Counter-Strike 2
Распрацоўшчык Valve Corporation[d]
Выдавец Valve Corporation[d]
Частка серыі Counter-Strike[d]
Дата анонсу 22 сакавіка 2023[1]
Дата выпуску 27 верасня 2023[2][3]
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Жанр шутар ад першай асобы[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows і Linux[4]
Гульнявы рухавічок Source 2[d][1]
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу некалькі моў[d]
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Распрацоўка правіць

Пасля некалькіх тыдняў чутак аб працягу 4-й гульні серыі, Valve афіцыйна абвясціла аб распрацоўцы сіквела. Таксама было пацверджана, што гульня выйдзе ўлетку 2023 года ў якасці бясплатнага абнаўлення Counter-Strike: Global Offensive. Сіквел быў апісаны як «капітальны рамонт кожнай сістэмы, кожнага элемента кантэнта і кожнай часткі гульнявога працэсу»[9]. У сакавіку 2023 года быў праведзены тэст гульні[10]. Паляпшэнні ўключаюць перапрацаваныя карты і палепшаныя аўдыё-візуальныя эфекты, а таксама змены ў выкарыстанні дымавых гранат і шмат другога. Асвятленне, тэкстуры і дызайн былі змененыя. Кампанія «Valve» паведаміла: «Дым зараз узаемадзейнічае з іншымі гульнявымі працэсамі, ствараючы новыя магчымасці. Кулі і гранаты могуць вырабляць дым, на кароткі час закрываючы лінію агляду або пашыраючы аклюзію». Дым таксама можа «натуральным чынам запаўняць прастору» і рэагаваць на асвятленне. Кампанія пацвердзіла перанос скінаў і іншых прадметаў з Counter-Strike: Global Offensive у Counter-Strike 2. Таксама з’явілася новае галоўнае меню[11].

Зноскі

  1. а б Вайс А. Valve показала шутер Counter-Strike 2, который выйдет летом 2023 года // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 22 сакавіка 2023.
  2. Подобедова В. Состоялся релиз Counter-Strike 2 // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 28 верасня 2023.
  3. Game InformerMinneapolis: GameStop, 1991. — ISSN 1067-6392 Праверана 28 верасня 2023.
  4. https://www.gamingonlinux.com/2023/09/counter-strike-2-is-out-now-with-linux-support/
  5. Valve announce Counter-Strike 2. HLTV.org (23 сакавіка 2024). Праверана 23 mars 2023.
  6. Strömgren, Kalle. Klart: Counter-Strike 2 kommer — se hur nya CS blir här. Fragbite (23 сакавіка 2024). Праверана 23 mars 2023.
  7. Sean Hollister. Valve announces Counter-Strike 2, a free replacement for CS:GO (англ.). The Verge (22 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
  8. Wesley LeBlanc. Counter-Strike 2 Is Real And It's Out This Summer (англ.). Game Informer. Праверана 23 сакавіка 2023.
  9. Counter-Strike 2 limited test: how to play, game modes, and more (англ.). Digital Trends (23 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
  10. Counter-Strike, Steam's Biggest Game, Gets A Sequel Over 10 Years Later (англ.). Kotaku (22 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
  11. Counter-Strike 2 revealed: Source 2 update overhauls CS:GO maps, graphics, smokes, more (англ.). Dexerto. Праверана 23 сакавіка 2023.

Спасылкі правіць