Crenosoma striatum — від круглых чарвей сямейства Crenosomatidae, які з’яўляецца спецыфічным паразітам еўрапейскага вожыка (Erinaceus europaeus)[1]. Ён паражае трахею, бронхі і альвеалярныя пратокі (Ductus alveolares).

Crenosoma striatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crenosoma striatum Zeder, 1800

Сінонімы
Strongylus striatum, Zeder, 1800

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  699426

Апісанне

правіць

Дарослыя самцы маюць даўжыню 5-7 мм, самкі — 10-13 мм[2].

Распаўсюджанне

правіць

Crenosoma striatum сустракаецца па ўсёй Еўропе і Азіі, дзе распаўсюджаны вожыкі.

Жыццёвы цыкл

правіць

Жывародзячыя самкі выпускаюць лічынак першай стадыі памерам прыкладна 300 мкм. Яны выкашліваюцца, праглынаюцца, вылучаюцца з фекаліямі і пранікаюць праз скуру ў прамежкавага гаспадара — слімака. Інфекцыйная лічынка трэцяй стадыі развіваецца прыкладна праз тры тыдні і праглынаецца вожыкамі пры харчаванні слімакамі. Прэпатэнтны перыяд — тры тыдні[2]. Аднак вожыкі таксама могуць праглынуць лічынак непасрэдна, калі яны знаходзяцца ў месцах, забруджаных заражанымі фекаліямі. Таксама паразіт перадаецца маладняку праз малако маці.

Сімптомы інвазіі і дыягностыка

правіць

Большасць дзікіх вожыкаў заражаныя паразітамі[3][4]. У той час як сімптомы могуць не быць відавочнымі пры лёгкай інвазіі, сярод іншых сімптомаў могуць назірацца кашаль, дыхавіца, страта вагі, зніжэнне апетыту, слабасць і зніжэнне актыўнасці. У крайніх выпадках заражэнне можа прывесці да смерці жывёлы.

Для дыягностыкі кал можа быць даследаваны пад мікраскапіяй на наяўнасць лічынак.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  2. а б Wieland Beck und Nikola Pantchev. Praktische Parasitologie bei Heimtieren: Kleinsäuger - Vögel - Reptilien - Bienen. — ISBN 978-3-8426-8518-5.
  3. У даследаванні мёртвых вожыкаў, праведзеным у Фінляндыі, 79 % усіх даследаваных жывёл былі заражаныя Crenosoma striatum:Anni Rautio, Marja Isomursu, Anu Valtonen, Varpu Hirvelä-Koski, Mervi Kunnasranta. Mortality, diseases and diet of European hedgehogs (Erinaceus europaeus) in an urban environment in Finland. — DOI:10.1007/s13364-015-0256-7.
  4. Пры даследаванні фекаліяў вожыка Crenosoma striatum была выяўлена ў 43,69 % узораў:C. Epe, T. Schnieder, M. Stoye. Results of parasitological examinations of fecal samples from horses, donkeys, dogs, cats and hedgehogs between 1993 and 1997.