Пузырнік (род папарацей)

(Пасля перасылкі з Cystopteris)

Пузы́рнік, Цыстоптэрыс, Папараць[1] (Cystopteris) — род папарацей сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).

Пузырнік (род папарацей)

Цыстоптэрыс ломкі (Cystopteris fragilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cystopteris Bernh.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17480
NCBI  32111
EOL  61912
GRIN  g:13101
IPNI  331105-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 10—35 см. Карэнішча ўкрытае рэшткамі старых лісцевых чаранкоў, тонкае. Лісце двойчы-тройчыперыстае з трохвугольнай пласцінкай. Сорусы размешчаны чаргавана на ніжнім баку долек ліста, круглаватыя. Зарастак наземны, зялёны, двухполы. Спараносіць у ліпені—верасні. Споры са складкаватым перыспорыем.

Арэал правіць

Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў горных і лясных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі пузырнік ломкі (Cystopteris fragilis) расце на глебава-грунтавых агаленнях берагоў рэк, азёр, яроў, у дубровах; пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — рэліктава-таёжны від, трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах.

Віды правіць

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць