У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Deus ex machina (бел.: Бог з машыны, ['de.ʊs eks 'maːkʰi.naː]) — выраз, які азначае нечаканую, штучную развязку сітуацыі з прыцягненнем нейкага фактару, які не дзейнічаў раней.

Гісторыя

правіць

Выраз з’явіўся ў антычным тэатры і пазначаў бога, які з’яўляўся ў канцы спектакля пры дапамозе адмысловых механізмаў («спускаўся з нябёсаў») і вырашаў праблемы герояў. У сучаснай культуры выраз ужываецца для ўказання на нечаканы развязку цяжкай сітуацыі, якая не выцякае з натуральнага ходу падзей, а з’яўляецца чымсьці штучным.

З’яўляецца калькай з (грэч. ἀπὸ μηχανῆς θεός). Словам mechane (грэч. μηχανῆς) у старажытнагрэчаскім тэатры зваўся кран, які дазваляў паднімаць акцёра над сцэнай (для выканання ролі бога).

У масавай культуры

правіць