Diablo III

камп'ютарная гульня жанру Action/RPG

«Diablo III» — камп’ютарная гульня жанру Action/RPG, распрацаваная кампаніяй «Blizzard Entertainment» для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[4]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[6]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.

Diablo III
Diablo III cover.jpgВокладка гульні «Diablo III».
Распрацоўшчык Blizzard Entertainment
Выдавец Blizzard Entertainment
Лакалізатар Blizzard Entertainment
Частка серыі Diablo[d]
Дата выпуску Планета Зямля15 мая 2012[1]
Версія 1.0.2
Жанры action/RPG, dungeon crawl[d], hack and slash[d] і role-playing video game[d]
Узроставыя
рэйтынгі
BBFC: 15[2]
ESRB: M[3]
USK: 16
Стваральнікі
Геймдызайнер Leonard Boyarsky[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows[4], Mac OS X[4]
Гульнявы рухавічок уласны
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня[d] і аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт DVD[5]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Diablo III на Вікісховішчы

Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў «Diablo» і прамым працягам «Diablo II». Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[7] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.

Гульня была анансавана на выстаўцы «Blizzard Entertainment Worldwide Invitational» у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[8], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[9].

15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульні[10]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на «World of Warcraft» атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў «Diablo III» разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[11], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[12].

Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59,99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.

СпасылкіПравіць

ЗноскіПравіць