Dovyalis caffra — від раслін сямейства вярбовыя (Salicaceae).
Батанічнае апісанне
правіць
Калючы вечназялёны куст 3-5 м ці невялікае дрэва да 9 метраў вышыні з густой кронай. Галіны маюць шыпы 6 см даўжынёй. Плады круглыя да 4 см у дыяметры, ярка жоўтыя калі саспелыя, утрымліваюць па 5-10 насенін[3].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіць
Расце ў Танзаніі ў кустарніках і на лясістых пашах, часта з акацыямі. Сустракаецца каля рэк.
Практычнае выкарыстанне
правіць
Сакавітыя, духмяныя, кіслявыя ярка жоўтыя плады да 4 см у дыяметры можна ўжываць у ежу сырымі ці прыгатаванымі. Смак нагадвае абрыкос. У неспелым стане занадта кіслыя, і ўжываюцца толькі з цукрам. З пладоў робяць джэмы, жэле, мармелад.
-
Саспелыя плады
-
Няспелыя плады
-
Шыпы
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Jøker, Dorthe. Dovyalis caffra (нявызн.). SEED LEAFLET (Вересень 2000). Архівавана з першакрыніцы 19 серпня 2016.
- Dovyalis caffra [Архівавана 18 жніўня ў 2018 Wayback Machine.] // Useful Tropical Plants