«Drezden» — дэбютны студыйны альбом беларускага гурта электроннай музыкі «Drezden», які выйшаў 31 жніўня 2018 года. На кружэлцы змешчана 11 трэкаў, запісаных у 2018 годзе. Усе песні напісаў Сяргей Міхалок.

Drezden
Вокладка альбома Drezden «Drezden» (31 жніўня 2018 года)
Студыйны альбом Drezden
Дата выпуску 31 жніўня 2018 года
Запісаны 2018
Жанр нью-вэйв[ru]
Працягласць 39:17
Краіна
Мова песень Руская
Лэйбл Союз(руск.) бел.
Прафесійныя рэцэнзіі
InterMedia(руск.) бел.3 з 5 зорак
Храналогія Drezden
DrezdenЭдельвейс
(2019)

Гісторыя і выпускПравіць

19 лютага 2018 года з’явілася інфармацыя, што Сяргей Міхалок арганізоўвае новы электронны праект, пад які ён ужо сабраў міжнародны гурт, склад якога быў умацаваны гітарыстам «Океан Ельзи» Уладзімірам Апсеніцай[1]. Выпуск першага альбома новага праекта быў запланаваны на верасень 2018 года. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі ў цэлым і новай нямецкай хвалі ў прыватнасці. Ён слухаў «New Order», «Front 242», «KLF», «Nena» і Йоахіма Віта, і, калі ён наведваў канцэрты «Laibach(бел. (тар.)) бел.» і «Nitzer Ebb(бел. (тар.)) бел.», затаіў мару арганізаваць свой электронны гурт[2].

Будучы дэбютны альбом атрымаў назву «Drezden», бо Сяргей нарадзіўся ў Дрэздэне, Германія, у 1972 годзе[3]. Па стылістыцы музыка павінна была стаць «эклектычным зліццём» «The Cure», «Wolfsheim» і расійскага музыкі Аляксея Вішні, а тэксты быць спасылацца на творы любімых пісьменнікаў Міхалка: Філіпа Дзіка, Уільяма Гібсана(бел. (тар.)) бел. і Бруса Стэрлінга[4]. Удзельнікі калектыву вызначылі яго жанр як «New Belorussia Welle» і «постсавецкі кібер-панк»[5].

Альбом выйшаў у Інтэрнэце 31 жніўня 2018 года[6]. У той жа дзень на «YouTube» зявіўся афіцыйны кліп на загалоўную кампазіцыі альбома[7]. Кліп зняў кіеўскі рэжысёр Аляксандр Стэкаленка[8]. 3 снежня было выпушчана афіцыйнае відэа на песню «Ронин», рэжысёрам якога стаў украінскі фатограф Сяргей Сараханаў[9]. Паводле яго слоў, скласці гісторыю пра сярэднявечную Японію было б складана, таму было вырашана рухацца метафарычным шляхам. Ролік здымаўся на фоне ўкраінскай прыроды ў Актоўскім каньёне.

26 сакавіка 2019 года выйшаў трэці музычны кліп. На гэты раз відэа было знята на песню «Айсберг». Рэжысёрам стаў мінскі дызайнер Артур Вакараў. На відэа галава Сяргея Міхалка, якая з’яўляецца айсбергам, дрэйфуе ў акіяне ўздоўж рознакаляровых хваляў[10]. 14 мая выйшаў кліп на песню «Коалы» работы Караліны Паляковай. У кліпе мужчына сярэдняга ўзросту вывучае скрынку са сваімі ўспамінамі[11].

Прыём крытыкаўПравіць

Расійскі музычны журналіст Аляксей Мажаеў(руск.) бел. з «InterMedia(руск.) бел.» высока ацаніў музыку, якая выклікае пачуццё настальгіі па электроннай музыцы 80-х, але вакал Міхалка, на яго думку, не адпавядае ёй. Ён вінаваціў тэмбр голасу вакаліста, які, на яго думку, не падыходзіць для электроннай музыкі. Што тычыцца некаторых тэкстаў песень, ён таксама выказаў здагадку, што яны будуць больш прыдатныя для рок-гуртоў музыкі «Ляпіс Трубяцкі» і «Brutto»[12].

Аўтар агляду ад «The Village» Конрад Ерафееў пачуў мелодыі краўт-рока і новай хвалі на альбоме і адзначыў сур’ёзнасць тэкстаў, якія пакідаюць тэатральнае ўражанне, у той час як гэтыя эксперыменты з музыкай толькі падкрэсліваюць творчы крызіс Міхалка[13].

У рэцэнзіі для Km.ru Дзяніс Ступнікаў назваў альбом сумессю паміж сінці-попам і нямецкай індастрыял музыкай, тэксты якога маюць як сур’ёзныя, так і смешныя матывы, і тураваў меркаванню Конрада Ерафеева пра тое, што Сяргей Міхалок сутыкаецца са своеасаблівым крызісам сярэдняга ўзросту[14].

Таццяна Заміроўская у рэцэнзіі для часопіса «руск.: Большой» прыйшла да высновы, што «добры і мяккі» дыск «бліжэй за ўсё да „Весёлых картинок(руск.) бел.“, самай пранізлівай працы „Ляпісаў“, якая прама паказвае на тое, якую музыку Сяргей марыць граць»[15].

ЗместПравіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Drezden» С. Міхалок 3:33
2. «Айсберг» С. Міхалок 3:48
3. «Самарканд» С. Міхалок 3:02
4. «Ямагути-гуми» С. Міхалок 3:38
5. «Ронин» С. Міхалок 3:30
6. «Коалы» С. Міхалок 3:28
7. «Электро-монголы» С. Міхалок 3:44
8. «Стальной Нуриев» С. Міхалок 3:12
9. «Вуди Вудперкер» С. Міхалок 3:24
10. «Мона Лиза овердрайв» С. Міхалок 4:04
11. «Король» С. Міхалок 3:53
39:17

УдзельнікіПравіць

Зноскі

  1. Лідер Brutto Сергій Міхалок запустив новий проект з гітаристом "Океану Ельзи" (укр.) . 24 (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  2. "Мечтал создать электронную группу много лет": Сергей Михалок готовит сольный проект Drezden (руск.) . TUT.BY (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. Drezden. Михалок выпустил альбом нового проекта. Аудио (руск.) . gordonua.com (3 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  4. Сергей Михалок работает над проектом в духе Neue Deutsche Welle (руск.) . TUT.BY. 34mag (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  5. 34mag Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка (руск.) . 34mag (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  6. Сергей Михалок создал новый сольный проект Drezden. Клип и альбом уже в Сети (руск.) . TUT.BY (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  7. Сергей Михалок выпустил новый альбом "Дрезден" (руск.) . БелаПАН (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  8. Михалок выпустил первый альбом нового проекта Drezden. Как вам это? (руск.) . Kyky.org (31 жніўня 2018). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  9. 34mag "Ронин" – смотри новый клип группы Drezden (руск.) . 34mag (4 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  10. Сергей Михалок превратился в "Айсберг" (Видео) (руск.) . InterMedia(руск.) бел. (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  11. Корнийко, Елена Сергей Михалок выпустил клип на песню "Коалы" (руск.) . Газета по-українськи(укр.) бел. (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  12. Мажаев, Алексей Рецензия: Drezden - "Drezden" *** (руск.) . InterMedia(руск.) бел. (10 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  13. Ерофеев, Конрад "Напоминает интерьеры от элитных минских дизайнеров в стиле фьюжн": Рецензия на новый альбом Михалка (руск.) . The Village (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  14. Ступников, Денис Drezden (проект Сергея Михалка) "Drezden" (руск.) . KM.RU(бел.) бел. (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  15. Замировская, Татьяна Я так хочу быть собой, и я буду собой! Татьяна Замировская о сольном проекте Михалка. (руск.) . Журнал «Большой» (18 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.

СпасылкіПравіць