Echinostelium minutum — від слізевікоў сямейства Echinosteliaceae.
Echinostelium minutum |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Echinostelium minutum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Echinostelium minutum
|
|
Спарангіі раскіданыя або групамі, на ножках, белыя, шарападобныя, дыяметрам 40-50 мкм; спарангіяльная сценка ўстойлівая ў аснове ў выглядзе дробнага каўняра[1].
Сцябло тонкае, гіялінавае, 0,4-0,5 мм вышынёй. Калумела нізкая, тонкая. Капіліцый з некалькіх дугападобных нітак, простых або слаба разгалінаваных і анастамазавальных, са свабоднымі шыпамі або кручкападобнымі галінамі[1].
Споры бясколерныя, гладкія, 6-8 мкм у дыяметры. Плазмодый бясколерны[1].
Касмапалітычны від, сустракаецца на мёртвай драўніне[1].
Зноскі