Amoebozoa
Amoebozoa (ад грэч. αμοιβή «змена») — прасцейшыя жывыя арганізмы.
Amoebozoa | ||||||||||
Chaos carolinense, адзін з відаў Amoebozoa | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Amoebozoa Ruggiero et al. (2015) | ||||||||||
Падтыпы | ||||||||||
|
Апісанне
правіцьУ амёб няправільная, пастаянна зменлівая форма. Найбольш вядомы від — амёба звычайная (Amoeba proteus). Цела 15 мкм — 3 мм, пастаяннай формы не маюць. Перамяшчаюцца з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподыяў). Хуткасць руху 0,5—3 мкм/мін. Маюдь ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі.
Міксаміцэты (слізевікі) маюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м. Здольнаыя да актыўных амёбападобных рухаў.
Пашырэнне
правіцьАмёбы трапляюцца ў прэсных, саленаватых, марскіх водах, часта ў прыбярэжным пяску, глебе; асобныя паразітуюць у кішэчніку жывёл і чалавека (напр., дызентэрыйная амёба), выклікаюць амёбіяз.
Слізевікі трапляюцца ў глебе, гнілых пнях, пад карой, апалым лісцем. На святло выпаўзаюць для ўтварэння на субстраце пладовых цел.
Асаблівасці біялогіі
правіцьАмёбы жывяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. У слізевікоў пераважна сапратрофны тып жыўлення.
Амёбы размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем). У неспрыяльных умовах акругляюцца, укрываюцца 2-слаёвай шчыпьнай абалонкай (інцыстуюцца).
Для слізевікоў уласціва ўтварэнне пладовых цел (спарангіяў і эталіяў), у якіх фарміруюцца гаплоідныя споры (у вадзе прарастаюць у зааспоры, у вільготным асяроддзі — у міксамёбы). Пры іх капуліраванні парамі ўтвараюцца дыплоідныя міксамёбы, якія шматразова дзеляцца, растуць і фарміруюць плазмодый. Пры неспрыяльных умовах (сухасць субстрату, нізкая тэмпература, адсутнасць корму) плазмодый ператвараецца склероцый.
Літаратура
правіць- Амёбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Бельская С. Слізевікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).