Esprit
беларускі рок-гурт
«Esprit» — беларускі рок-гурт.[1]
Esprit | |
---|---|
Жанры | альтэрнатыўны рок, рок-н-рол і брыт-поп |
Краіны | |
Мовы песень | беларуская і руская мова |
esprit.by (руск.) |
ГісторыяПравіць
Гурт быў створаны на мяжы 2006—2007 гадоў. Да гэтага ўдзельнікі гурта працавалі ў складзе іншых праектаў. Такім чынам, творчы і канцэртны вопыт музыкаў налічвае ўжо каля 8 гадоў. Вакалісткай гурта з’яўляецца Анастасія Някрасава, таксама ў складзе гурта ёсць гітарыст, басіст, клавішнік і ўдарнік.
Перамог ў намінацыі «Адкрыццё году» на цырымоніі «Рок-каранацыя 2008».[2] Пераможцу ў намінацыі вызначалі наведвальнікі музычнага партала «Тузін Гітоў» на працягу некалькі тыдняў. Акрамя таго, на цырымоніі гурт атрымаў і дадатковы прыз ад студэнцкага сайта univer.by.
17 чэрвеня 2012 года прынялі ўдзел ў канцэрце рок-гуртоў «Жывы рок», які адбыўся пры падтрымцы тэлеканала АНТ на тэрыторыі Мірскага замка.
СкладПравіць
- Анастасія Някрасава — вакал
ДыскаграфіяПравіць
Удзел у зборнікахПравіць
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009), трэкі «Da Sinih Skałaŭ», «Znajdzi Mianie»
ВідэакліпыПравіць
- «Знайдзі мяне», рэж. — Зміцер Сасноўскі (2009)
Зноскі
- ↑ Группа "Esprit", Настя Некрасова (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.
- ↑ Радионов, Вячеслав. «Рок-коронация-2008». Последняя…(руск.), Ultra-music.com (15.03.2009 в 15:59). Праверана 17 студзеня 2021.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- esprit.by — афіцыйны сайт
- Афіцыйная старонка Esprit у сацыяльнай сетцы «УКантакце»
- Esprit на repa.by