Euphorbia pulcherrima
від хмызнякоў сямейства малачайных
Euphorbia pulcherrima — від шматгадовых раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae) родам з трапічнай Мексікі і Цэнтральнай Амерыкі.
Euphorbia pulcherrima | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Euphorbia pulcherrima | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьВечназялёны куст, які дасягае 3 м вышынёй. Лісце цёмна-зялёнага колеру, яйцападобна-эліптычнай формы, з зубчастымі бакамі, даўжынёй 10-15 см. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў разеткападобнае суквецце. Пры цвіценні вакол кветак утвараюцца ярка-чырвоныя прыкветкі. Выведзеныя сарты з жоўтымі, ружовымі, пурпурнымі, двухколернымі прыкветкамі. Цвіце ў снежні-лютым. Расліна атрутная, яе млечны сок здольны выклікаць раздражненне на скуры.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- Бернардино де Саагун, Куприенко С. А. Общая история о делах Новой Испании. Книги X-XI: Познания астеков в медицине и ботанике / Ред. и пер. С. А. Куприенко.. — К.: Видавець Купрієнко С. А., 2013. — 218 с. — (Месоамерика. Источники. История. Человек). — ISBN 978-617-7085-07-1.