Хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum) — беспазвапочная жывёла падкласу лёгачных малюскаў класу бруханогіх.
Хмызняковы смоўж |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Fruticicola fruticum O. F. Müller, 1774
|
Сінонімы |
---|
- Helix fruticum Müller, 1774
- Bradybaena fruticum
|
|
Ракавіна янтарна-жоўтая, памер і форма яе як у вінаграднага смаўжа. Цела падзяляецца на галаву, тулава і нагу. На галаве 2 пары шчупальцаў. На канцах адной пары размешчаны вочы, з дапамогай якіх смоўж адрознівае прадметы на адлегласці некалькіх сантыметраў, на другой пары — органы нюху і дотыку. Улоўлівае пах корму і полавага партнёра на адлегласпі да 1,5—2 м.
Пашыраны ў Паўночнай Азіі. У малакафаўне Беларусі адзначаецца рэдка, адзіны прадстаўнік сямейства Bradybaenidae, рэліктавы від антрапагенавага перыяду. Жыве ў вільготных, пераважна альховых, лясах, у зарасніках крапівы, падбелу і іншых травяністых раслін.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Раслінаедны.
Гермафрадыт. Апладненне перакрыжаванае. Яйцы адкладвае ў глебу.
Зімой у спячцы ў лясным подсціле. Адтуліна ракавіны зімой закрыта слізістай плеўкай.
Корм для дзікоў, жаб. Ворагі — драпежныя лічынкі жукоў. Прамежкавы гаспадар некаторых гельмінтаў млекакормячых.
Працягласць жыцця 5—6 гадоў.