Gossypium herbaceum — від кветкавых раслін сямейства мальвавыя (Malvaceae).

Gossypium herbaceum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gossypium herbaceum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506096
NCBI  34274
EOL  483662
IPNI  559730-1
TPL  kew-2831088

Апісанне правіць

Парасткі пакрытыя разгалінаванымі або зорчатымі валасінкамі. Лісце 3-5-лопасцевае з трохкутна-яйкападобнымі завостранымі лопасцямі, чашачка зрослая, з 5 зубчыкамі; подчашачка з 3 буйных сэрцападобных лісткоў. Кветкі ў пачатку цвіцення жоўтыя, а пасля цвіцення чырвона-фіялетавыя, хутка ападаюць. Калякветнік актынаморфны, двайны, пяцічленны. Тычынак шмат, гінецэй складаецца з 3-5 зрослых плодалісткоў, якія даюць пасля паспявання плод — трох- або пяцігнездавую каробачку. Завязь верхняя. Насенне густа пакрытае кароткімі грубаватымі валасінкамі, якія прадстаўляюць сабой амаль хімічна чыстую абалоніну. Квітнее ў ліпені-верасні.

Арэал правіць

Расліна родам з Паўночнай Афрыкі і Заходняй Азіі. Шырока культывуецца ў Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Індыі, Кітаі і Японіі. Вырошчваюць як адналетнік, таму што ён у першы год вегетацыі і квітнее і плоданасіць.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Barceló, M.C.; Benedí, C. (coord.) i cols. «Botànica farmacèutica ensenyament de Farmàcia: Pràctiques». Barcelona: Edicions Universitat de Barcelona; 2004 (col. Textos docents 279; Text guía). ISBN 978-84-475-3268-1.
  • Font Quer, P. «Plantas medicinales; el Dioscórides renovado». Editorial Labor. 1979. ISBN 84-335-6151-0.
  • Cebrian, Jordi. «Diccionario Integral de Plantas Medicinales». Rba Libros(Barcelona). ISBN 84-7901-841-0.
  • Berdonces, JL. «Gran Enciclopedia de Las Plantas Medicinales» Editorial Tikal. 1998. ISBN 84-305-8496-X.
  • Pamplona, JD. «Enciclopedia de las plantas medicinales 1». Editorial Safelir(Madrid). 1997. ISBN 84-7208-152-4.