«Hybrid Theory» (бел.: тэорыя гібрыдаў) — дэбютны студыйны альбом амерыканскага рок-гурту «Linkin Park». Альбом быў выпушчаны 24 кастрычніка 2000 года на лэйбле «Warner Bros. Records». З 2010 года «Hybrid Theory» мае брыльянтавы статус. Чатыры песні з альбома: «Papercut», «One Step Closer», «Crawling» i «In the End» былі выпушчаны як сінглы і мелі папулярнасць у розных чартах. Наібольшую папулярнасць меў апошні сінгл «In the End», які дасціг другой пазіцыі у чарте «Billboard Hot 100», а кліп на гэту песню у 2002 годзе выйграў у намінацыі «лепшае рок-відэа» на «MTV Video Music Award». Песня «Crawling» у 2002 годзе выйграла «Грэмі» у намінацыі «лепшае хард-рок выкананне». Тэксты песень з «Hybrid Theory» закранаюць праблемы вакаліста «Linkin Park» Чэстара Бэнінгтана.

Hybrid Theory
Вокладка альбома «Hybrid Theory» ()
студыйны альбом[1] Linkin Park
Дата выпуску 24 кастрычніка 2000
Запісаны 1999—2000
Жанр ню-метал[2], рэп-метал[d] і рэп-рок
Працягласць 37,75 хв.
Прадзюсар Дон Гілмар
Мова песень англійская
Лэйбл Warner Bros. Records
Храналогія Linkin Park
Hybrid theory EP (1999)Hybrid TheoryMeteora (2003)

ЗапісПравіць

9 трэкаў з альбома былі запісаны у 1999 годзе як дэмазапісы. Гэтыя дэмазапісы гурт прэзентаваў розным лэйблам, но гэтыя лэйблы адказвалісь падпісваць кантракт з гуртам. Толькі Warner Bros. Records падпісаў кантракт з Linkin Park, і у пачатку 2000 года на студыі NRG Recordings пачалась запісь альбома, якая доўжылася 4 тыдня. Прадзюсарам стаў Дон Гілмор.

Бас-гітарысты Дэйв Фарэл і Кайл Крыснер не удзейнячалі у запісе, таму Linkin Park запрасілі да запісі Скота Козела і Яна Хорнбека. Скот і Ян ігралі на бас-гітары у некаторых трэках з альбому. Над песняй «With You» сумесна з Linkin Park працавалі The Dust Brothers.

ПоспехПравіць

У першы тыдзень пасля выхада было продана 50 000 копій альбому, дзякуючы чаму Hybrid Theory заняў 16 пазіцыю у чарте Billboard 200. Праз 5 тыдняў альбом атрымаў залаты статус. У 2001 Hybrid Theory стаў самым прадаваемым альбомам года у ЗША. Па стане на 2010 было продана больш за 10 мільёнаў копій, что робіць альбом Hybrid Theory брыльянтавым.

Удзельнікі запісуПравіць

Запрошаныя музыкантыПравіць

АфармленнеПравіць

  • Фрэнк Мэддокс—графічны дызайн
  • Джэймс Мінчын—фотаздымак

Спіс кампазіцыйПравіць

1. Papercut 3:05
2. One Step Closer 2:36
3. With You 3:23
4. Points of Authority 3:20
5. Crawling 3:29
6. Runaway 3:04
7. By Myself 3:10
8. In the End 3:36
9. A Place for My Head 3:05
10. Forgotten 3:15
11. Cure for the itch 2:37
12. Pushing Me Away 3:12

Бонусныя трэкі з японскага выдання

My December 4:20
High Voltage 3:45

ЧартыПравіць

Чарт (2000/2001) наівышэйшая пазіцыя
Аўстралія (ARIA charts) 2
Аўстрыя (Ö3 Austria top 40) 2
Германія (Media Control Charts) 2
Данія (Hitlisten) 4
Італія 2
Канада (Canadian Album Chart) 5
Вялікабрытанія (UK Albums Chart) 4
Новая Зеландыя (Recording industry Association of New Zealand) 1
Нарвегія (VG-lista) 5
Нідэрланды (MegaCharts) 13
Францыя 17
Фінляндыя (Mitä Hittiä) 4
ЗША (Billboard 200) 2
Швецыя (sverigetopplistan) 4
Швейцарыя (Shweizer Hitparade) 5

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2021.
  2. http://fr.metalship.org/chroniques/?page=1

СпасылкіПравіць