IT-краіна — беларускі дзяржаўны праект, заснаваны на канцэпцыі вываду Беларусі ў лік сусветных лідараў IT-індустрыі[1]. Пачатак працэсу быў дадзены Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 ад 21.12.2017 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Падмуркам рэалізацыі праекта стаў Парк высокіх тэхналогій. Прэзентацыя экспазіцыі «IT-краіна Беларусь» адбылася на XXV Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «TIBO-2018» у Мінску 14—18 мая 2018 года, які ўключаў міжнародную спецыялізаваную выстаўку і Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства[2][3][4].

Легалізацыя крыптавалют у Беларусі правіць

Каталізатарам працы над Дэкрэтам з’яўляюцца крыптавалюты. Токены[ru] можна адчужаць, купляць і абменьваць без якіх-небудзь падаткаў на гэтыя аперацыі праз біржы і аператараў абмену. Таксама дазволена размяшчэнне токенаў кампаніі на біржы для іх продажу, але праводзіць ICO[ru] могуць толькі рэзідэнты ПВТ[5].

Меркаванні правіць

  Па факце ў Беларусі ў асобна ўзятым сектары эканомікі істотна пашырана эканамічная свабода і магчымасці развіцця. Гэта абсалютны пазітыў, які стаў магчымым дзякуючы таму, што група пасіянарных прадпрымальнікаў, навукоўцаў і візіянераў знайшла магчымасці, словы і аргументы пераканаць кіраўніка дзяржавы зрабіць добрую справу. Парадуемся за іх. Пацешымся за нас, таму што гэта і наша з вамі перамога. Спрэчкі аб блокчэйне, смарт-кантрактах, майнінгу, крыптавалютах і англасаксонскім праве пакінем на потым.
 

Зноскі

  1. Виктор Демидов. "IT-страна: обсуждаем концепцию" [руская]. Компьютерные вести. Праверана 2018-11-03.
  2. Александр Класковский (26 красавіка 2018). "Беларусь: IT-страна или полицейское государство?" [руская]. naviny.by. Архівавана з арыгінала 25 чэрвеня 2018. Праверана 2018-11-03.
  3. "«IT-страна Беларусь» будет центральной экспозицией на «ТИБО-2018»" [руская]. gb.by. 8 мая 2018. Праверана 2018-11-03.
  4. "«IT-страна Беларусь» будет центральной экспозицией на «ТИБО-2018»" [руская]. БелТА. 7 мая 2018. Праверана 2018-11-03.
  5. "IT-страна. В Беларуси начал действовать «Декрет о ПВТ 2.0»" [руская]. Onliner.by. 28 сакавіка 2018. Праверана 2018-11-03.
  6. Ярослав Романчук. IT-страна в Беларуси: миф или реальность? (руск.). Научно-исследовательский центр Мизеса (29 жніўня 2017). Праверана 3 лістапада 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць