I вальны сойм беларускіх суполак
Першы вальны сойм беларускіх суполак — сход прадстаўнікоў беларускіх моладзевых «нефармальных» арганізацый, які адбыўся 26—27 снежня 1987 года[1] на турбазе «Палачанка»[2] пад Мінскам па ініцыятывые мінскіх клубаў «Талака», «Тутэйшыя», «Світанак». Праходзіў пры падтрымцы ЦК ЛКСМБ.
Прысутнічала больш за 560 чалавек. Дэлегаты прадстаўлялі 30 суполак з Беларусі і замежжа. Удзельнічалі таксама прадстаўнікі Акадэміі навук Беларускай ССР, Беларускага фонду культуры, Міністэрства культуры БССР і інш. Сход засведчыў існаванне ў Беларусі шырокага моладзевага руху і вызначыў яго мэты, сфармуляваў галоўныя сацыяльныя праблемы беларускага грамадства ў ходзе перабудовы, прапанаваў магчымыя спосабы іх вырашэння. На сойме працавалі дыскусійныя секцыі «Мова і школа», «Фальклор і літаратура», «Ахова помнікаў», «Праблемы экалогіі», «Гісторыя», «Дэмакратызацыя».
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 21 верасня 2017.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/1823753.html
Літаратура
правіць- Вітушка, С. Першы вальны сойм беларускіх суполак / Сяржук Вітушка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.