Ia io — від рукакрылых роду Ia з сямейства Vespertilionidae. Самы буйны від кажаноў сямейства і адзіны сучасны від роду.

Ia io
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ia io Thomas, 1902[1]

Сінонімы

[2][3]

  • Ia longimana Pen, 1962
  • Parascotomanes beaulieui Bourret, 1942
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  631986
NCBI  360967
EOL  1038518

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Сустракаецца ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі (Кітай, Індыя, Лаос, Непал, Тайланд і В’етнам)[4], у асноўным жыве ў раёнах з вапняковымі пячорамі на вышыні 400—1700 метраў[5]. Іх месцы для начлегу былі выяўленыя як каля ўваходаў у пячоры, так і на адлегласці да 1,5 км у пячорных сістэмах[6].

Апісанне правіць

Буйны вячэрні кажан, які дасягае ў даўжыню ад 90 да 105 міліметраў. Афарбаваны ў карычневы колер зверху і шараваты знізу[7]. Сярэдні размах крылаў складае 51 см, а вага звычайна складае 58 г[8].

Пра яго экалогію і паводзіны вядома няшмат. Кажан Ia io звычайна жыве невялікімі групамі. Яго ежа складаецца з насякомых, як і ў большасці вячэрніх кажаноў. Ia io таксама часам харчуецца дробнымі птушкамі.

Класіфікацыя правіць

Таксон быў упершыню апісаны ў 1902 годзе брытанскім заолагам Майклам Роджэрсам Олдфілдам Томасам (1858—1929)[1]. Від уключае раней асобную, а цяпер сінанімічную назву Ia longimana Pen, 1962. У складзе Ia io вылучаюць два падвіды[9].

  • I. i. io Thomas, 1902
  • I. i. peninsulata Soisook et al., 2017

Этымалогія правіць

Чатырохбуквенная навуковая назва Ia io блізкая да гэтакага ж лаканічнага імя дыназаўра Yi qi для найкарацейшаq існуючаq (і найкарацейшай магчымай) навуковай назвы любой жывёлы ў адпаведнасці з Міжнародным кодэксам заалагічнай наменклатуры  (руск.), і гэта адна з вельмі нешматлікіх навуковых назваў, якія складаюцца выключна з галосных.

Назва віду I. io паходзіць ад імя німфы Іо, жанчыны з класічнай грэчаскай міфалогіі, якую лічылі «непастаяннай, зменлівай, лятучай»; і ia (άά), Грэчаскі тэрмін, які абазначае крык[10][11][12][13].

Ахоўны статус правіць

Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП) разглядае яго прыродаахоўны статус як від, што знаходзіцца пад пагрозай і блізкі да ўразлівага становішча[4]. Прычыны такога становішча: разбурэнне асяроддзя пражывання; многія пячоры ператвораны ў славутасці. Жывёл таксама турбуюць фермеры, якія збіраюць іх экскрыменты. Таксама празмернае выкарыстанне інсектыцыдаў прадстаўляе пагрозу для прадстаўнікоў віду[5].

Зноскі

  1. а б "On Two new Mammals from China". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  2. Topál, Gy. (1970). "The First Record of Ia io Thomas, 1902 in Vietnam and India, and Some Remarks on the Taxonomic Position of Parascotomanes beaulieui Bourret, 1942, Ia longimana Pen, 1962, and the Genus Ia Thomas, 1902 (Chiroptera: Verspertilionidae)" (PDF). Opuscula Zoologica (Budapest). 10 (2): 341–347.
  3. Csorba, Gábor (1998). "The Distribution of the Great Evening Bat Ia io in the Inodmalayan Region" (PDF). Myotis. 36: 197–201.
  4. а б Jiang, T.L.; Feng, J. (2020). Ia io. IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T10755A21993508. https://doi.org/10.2305%2FIUCN.UK.2020-2.RLTS.T10755A21993508.en
  5. а б Great Evening Bat. China Species Information Service (CSIS). Institute of Zoology, Chinese Academy of Sciences. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2006.
  6. Wildlife of Lao PDR: 1999 status report – Order Chiroptera. Wildlife Conservation Society. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2006.
  7. Nowak, Ronald M. (1999). Walker's Mammals of the World. Johns Hopkins University Press. ISBN 0-8018-5789-9.
  8. "Diet, Echolocation Calls, and Phylogenetic Affinities of the Great Evening Bat (Ia io; Vespertilionidae): Another Carnivorous Bat". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  9. "The first record of Ia io Thomas, 1902 (Mammalia: Chiroptera: Vespertilionidae) from the Sundaic Subregion, with a description of a new subspecies from peninsular Thailand". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  10. South Asian Mammals: An updated Checklist and Their Scientific Names. CRC Press.
  11. The Eponym Dictionary of Mammals. JHU Press.
  12. A Lexicon Abridged from Liddell and Scott's Greek-English Lexicon. Harper & brothers.
  13. Schrevelius' Greek Lexicon: Translated Into English, with Many New Words Added, for the Use of Schools; to which is Added a Copious English and Greek Lexicon, Intended to Assist the Learner in Greek Composition. Baldwin.