Itransition
Itransition Group (Itransition) – міжнародная ІТ-кампанія, адзін з найбуйнейшых вытворцаў заказнога праграмнага забеспячэння ў СНД. Рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Беларусі (ПВТ)[1], а таксама член навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»[2]. Уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў ПВТ[3]. Кампанія мае прадстаўніцтвы ў ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Расіі, а таксама 5 цэнтраў распрацоўкі ў Беларусі[4].
Itransition Group | |
---|---|
Тып | прыватная |
Заснаванне | 1998 |
Размяшчэнне | ЗША, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Расія, Беларусь |
Ключавыя постаці |
Сяргей Гвардзейцаў
Старшыня Савета дырэктароў |
Галіна | Праграмнае забеспячэнне, ІТ-кансалтынг, ІТ-аўтсорсінг |
Колькасць супрацоўнікаў | 800 |
Сайт |
Гісторыя
правіцьКампанія паўстала ў складзе холдынгу «БелХард»[5]. У 1998 годзе Сяргей Гвардзейцаў, працаваўшы ў той час дырэктарам па распрацоўцы, стварыў сваё падраздзяленне з 10 Java-спецыялістаў. У 2005 годзе гэтае падраздзяленне вылучылася ў незалежную кампанію Itransition, стаўшы адным з першых рэзідэнтаў ПВТ. У 2006 годзе кампанія была ператворана ў холдынг[4].
- У 2008 годзе адкрыты прадстаўніцтвы ў Расіі і Нідэрландах; Itransition становіцца ўдзельнікам партнёрскай праграмы Microsoft[6].
- У 2009 адкрыты офіс у Лондане, Вялікабрытанія, а таксама першы офіс у ЗША, у Остыне[7].
- У 2013 годзе дэпартамент тэставання праграмнага забеспячэння Itransition вылучыўся[8] ў даччыную кампанію A1QA(недаступная спасылка).
- У 2014 годзе кампанія пашырае асноўныя віды дзейнасці, уключаючы ў іх спіс паслугі па тэставанню бяспекі і тэхнічнай ахове інфармацыі[9].
- У 2015 годзе кампанія ўвайшла у пяцёрку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па версіі рэйтынгавага агенцтва «Эксперт РА»[10].
- У 2016 годзе Аляксей Дземічаў змяніў Сяргея Гвардзейцава на пасадзе генеральнага дырэктара[11]. Адкрыты офіс у Дэнверы, ЗША.
Дзейнасць
правіць- ІТ-кансалтынг
- Распрацоўка праграмнага забеспячэння
- Інтэграцыя карпаратыўных дадаткаў
- Тэставанне і кантроль якасці
- Суправаджэнне і падтрымка праграмнага забеспячэння
- Фарміраванне выдзеленых каманд
Рэйтынгі і ўзнагароды
правіцьЗ 2009 года Itransition штогод уваходзіць у спіс «100 сусветных аўтсорсэраў» (The Global Outsourcing Top 100)[12][13][14][15][16][17][18][19]. У 2016 годзе кампанія ўвайшла ў топ рэйтынгу ў намінацыях «Водгукі кліентаў» і «Інавацыйныя праграмы», а таксама стала «суперзоркай»[20] рэйтынгу за прысутнасць у спісе на працягу апошніх 8 гадоў.
Па выніках 2015 года кампанія Deloitte уключыла Itransition у спіс самых дынамічна развіваючыхся кампаній Паўночнай Амерыкі[21] – Deloitte Technology Fast 500[22].
Рэйтынгавае агенцтва «Эксперт РА» па выніках 2013—2015 гадоў уключыла Itransition у спіс найбуйнейшых расійскіх кампаній у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама ў Топ-30 распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння[23][24][25]. У 2015 годзе Itransition увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў[26].
Па дадзеных «Камерсанта», па выніках 2013—2015 гадоў Itransition трапіла у спіс найбуйнейшых ІТ-кампаній Расіі, а таксама ў спіс найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння[27][28][29].
Itransition з’яўляецца лаўрэатам першай прэміі «HR-брэнд Беларусі 2014»[30], двухразовым пераможцам у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» конкурсу «Брэнд года»[31], арганізатарам самага значная праэкта КСА Беларусі за 2016 год у намінацыі «Узаемадзеянне с мясцовымі супольнасцямі» па версіі фонду «Ідэя»[32].
Адукацыйная дзейнасць
правіцьЗ 2005 года працуе навучальны цэнтр Itransition[33], які штогод навучае больш за шэсцьсот студэнтаў тэхналогіям Java, .NET, Ruby, PHP, SAP і тэставанню ПЗ.
Кампанія актыўна супрацоўнічае з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Беларусі. На сённяшні дзень з дапамогай Itransition абсталяваны 12 навучальных лабараторый у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ)[34][35], Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ)[36], Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)[37].
Itransition з’яўляецца пастаянным партнёрам па арганізацыі і правядзенні міжнародных навукова-практычных канферэнцый у галіне інфармацыйных тэхналогій (ITS, OSTIS), інтэлектуальнага конкурсу Itransition Opener[38][39], а таксама студэнцкага форуму па праграмнай інжынерыі SEF.BY2Students[40].
Зноскі
- ↑ Беларускі Парк высокіх тэхналогій: рэзідэнты Архівавана 31 ліпеня 2016.
- ↑ Члены асацыяцыі «Інфапарк» Архівавана 17 жніўня 2016.
- ↑ Парк высоких технологий подвел итоги работы в 2015 году Архівавана 20 жніўня 2016.
- ↑ а б Itransition: история успеха
- ↑ ИТ-компании Беларуси
- ↑ Список партнеров Microsoft
- ↑ Интервью с главой Itransition Сергеем Гвардейцевым Архівавана 17 жніўня 2016.
- ↑ Группа компаний Itransition продолжает реструктуризацию
- ↑ Компания Itransition расширяет основные виды деятельности Архівавана 16 жніўня 2016.
- ↑ Itransition «локализовался» в пятерке крупнейших в России разработчиков ПО Архівавана 10 жніўня 2016.
- ↑ Новый гендиректор в Itransition
- ↑ The 2009 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2010 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2011 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2012 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2013 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2014 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2015 Global Outsourcing 100
- ↑ The 2016 Global Outsourcing 100
- ↑ Itransition вошла в список «звезд» мирового рейтинга аутсорсинга
- ↑ EPAM и Itransition — в топ-500 самых динамичных технологических компаний Cеверной Америки
- ↑ Technology fast 500 winners ranking list Архівавана 9 верасня 2016.
- ↑ Список крупнейших российских компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2013 года Архівавана 17 ліпеня 2016.
- ↑ Рэнкинг крупнейших групп и компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2014 года
- ↑ Рэнкинг крупнейших групп и компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2015 года Архівавана 31 ліпеня 2016.
- ↑ Рэнкинг крупнейших в России разработчиков ПО по итогам 2015 года Архівавана 9 жніўня 2016.
- ↑ Крупнейшие компании российского ИТ-рынка за 2013 год
- ↑ Рейтинг российских ИТ-копаний за 2014 год
- ↑ Рейтинг российских ИТ-кмпаний за 2015 год
- ↑ Названы победители «Премии HR-бренд Беларусь 2014»
- ↑ В рамках конкурса «Брэнд года 2013» победили две компании-резидента ПВТ(недаступная спасылка)
- ↑ Компания Itransition получила премию в области корпоративной социальной ответственности
- ↑ В компании «Итранзишэн» открылся филиал кафедры информатики МГВРК
- ↑ Партнеры БНТУ Архівавана 16 ліпеня 2016.
- ↑ Состоялось открытие совместной учебной лаборатории компании Itransition в БНТУ Архівавана 5 жніўня 2014.
- ↑ Кафедра телекоммуникаций и информационных технологий: партнеры
- ↑ БГУИР-Совместные научно-исследовательские лаборатории
- ↑ Компания-резидент ПВТ ЗАО «Итранзишэн» заставила будущих программистов поломать голову(недаступная спасылка)
- ↑ Определены финалисты Itransition Opener 2015
- ↑ Форум «SEF.BY2Students» в Минске(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Itransition (Беларусь) (руск.)
- Афіцыйны сайт Itransition (англ.)
- Афіцыйны сайт Itransition Архівавана 24 лютага 2022. (руск.)