Korpiklaani («Лясное брацтва»[1], ад фінск.: korpi — «глухі лес», «дрымучы лес» і klaani — «клан», «брацтва») — фінскі фолк-метал-гурт. З'явіўся ў 1993 годзе як рэстаранны пад назвай Shamaani Duo. Гурт, які тады складаўся толькі з Ённэ Ярвеля і Маарэн Айкіё, іграў сем дзён у тыдзень у рэстаране Hullu poro («Звар'яцелы паўночны алень») ў Лапландыі. З 1997 года гурт называецца Shaman, у 2003 годзе ўдзельнікі Shaman сфарміравалі Korpiklaani і адлічваюць сваю гісторыю ад гэтага моманту.

Korpiklaani
Myötätuulirock 2011
Асноўная інфармацыя
Жанр фолк-метал
Гады з 2003 (як Shaman з 1993)
Краіны
Адкуль Лахці, Фінляндыя
Мова песень англійская
фінская
саамская
Лэйбл Nuclear Blast
Склад
korpiklaani.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музыка Korpiklaani ўяўляе сабой сумесь цяжкага металу і традыцыйнай саамскай і фінскай музыкі. У першых альбомах гурта, Idja і Shamaniac, значная частка песень уяўляла сабой традыцыйны саамскі ёйк.

Склад правіць

У пастаянны склад гурта, разам з рок-гітарыстамі, уваходзіць скрыпач, акардэаніст і флейтыст. Апроч таго, на альбоме Tales Along This Road можна пачуць торупіль (эстонскую валынку).

Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
  • Яака «Хітавайнен» Лемеццю — акустычная і электрычная скрыпка, флейта, вістл, ёўхіка, торупіль (эстонская валынка), мандаліна, губны гармонік, бэк-вакал, (2003—13.09.2011).
  • Тээму Ээрала — скрыпка (з 2011 па 2012)

13 верасня 2011 года было аб'яўлена, што Яака Лемеццю пакідае гурт з-за праблем са здароўем. Замест яго ўзялі студэнта факультэта народнай музыкі Акадэміі імя Сібеліуса Тээму Ээрала. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю Korpiklaani, калі памяняўся склад. Ээрала ўпершыню выступіў з гуртам на канцэрце ў Ротэрдаме 24 верасня[2]. Цераз некаторы час у складзе Korpiklaani зноў адбыліся змяненні — 22 лютага 2012 году Тээму змяніў скрыпач Туомас Роўнакары[3].

  • Юха Каўпінен — акардэон, бэк-вакал. Аб'явіў аб выхадзе з гурта 13 сакавіка 2013 года. Сам музыкант тлумачыць свой выхад жаданнем сканцэнтравацца на іншых мэтах.

Дыскаграфія правіць

Korpiklaani — адзін з самых «пладавітых» гуртоў, якія іграюць фолк-метал: пачынаючы з 2003 года гурт выпусціў восем поўнафарматных альбомаў. Па водгуках саміх музыкаў, Korpiklaani іх не корміць — практычна ўсім прыходзіцца працаваць «на баку», каб зарабіць сабе на дастойнае жыццё.

Як і планавалася, 3 жніўня 2012 года выйшаў новы альбом гурта — Manala[4].

Shamaani Duo правіць

  • Hunka lunka (1996) — дуэт з Маарэн Айкіё

Shaman правіць

Korpiklaani правіць

Поўнафарматныя альбомы правіць

Сінглы правіць

  • «Keep on Galloping» (2008)
  • «Vodka» (2009)
  • «Ukon Wacka» (2010)
  • «Metsälle» (2012)
  • «Rauta» (2012)
  • «Lempo» (2015)
  • «Leväluhta» (2020)[12]
  • «Interrogativa Cantilena» (2022)
  • «Krystallomantia» (2022)
  • «Gotta Go Home» (2023)

Відэакліпы правіць

  • «Wooden Pints» (2003)
  • «Hunting Song» (2005)
  • «Kädet Siipinä» (2005)
  • «Beer Beer» (2005)
  • «Happy Little Boozer» (2006)
  • «Tervaskanto» (2007)
  • «Metsämies» (2008)
  • «Keep on Galloping» (2008)
  • «Vodka» (2009)
  • «Tequila» (2011)
  • «Rauta» (2012)
  • «Pilli on pajusta tehty» (2015)
  • «Ämmänhauta» (2015)
  • «Harmaja» (2018)
  • «Leväluhta» (2020)
  • «Ennen» (2021)
  • «Interrogativa Cantilena» (2022)
  • «Krystallomantia» (2022)
  • «Gotta Go Home» (2023)

Зноскі правіць

  1. Alex Zaglin. Finnish Folk with a Twist: an Interview with Jarkko Aaltonen of Korpiklaani(недаступная спасылка). TimesSquare.com (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
  2. Новости : KORPIKLAANI поменяли скрипача : Russian Darkside
  3. New fiddler and headlining tour: артыкул на афіцыйным сайце гурта. (фін.)
  4. First details on the new album Manala: артыкул на афіцыйным сайце гурта. (фін.)

Спасылкі правіць