Грузд жоўты

(Пасля перасылкі з Lactarius scrobiculatus)

Грузд жоўты (Lactarius scrobiculatus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду млечнік сямейства сыраежкавых.

Грузд жоўты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius scrobiculatus (Scop.) Fr. 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  93011
EOL  162815
MB  196637

Апісанне правіць

Шапка дыяметрам 8—20 см, спачатку плоскапукатая, потым лейкападобная, з завернутым або апушчаным уніз касматым, густаапушаным краем, слізкая, брудна-жоўтая, з больш цёмнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць тоўстая, вельмі шчыльная, светла-жаўтаватая, пры націсканні і на паветры цямнее, з белым, на паветры серна-жоўтым едкім млечным сокам, са слабым пахам садавіны. Пласцінкі каротказыходныя, частыя, вузкія, белаватыя або жаўтаватыя, пры націсканні брудна-рыжаватыя. Ножка кароткая, тоўстая, цыліндрычная, роўная або звужаная да асновы, у спелых грыбоў пустая, жаўтаватая ці ледзь бураватая, са шматлікімі бураватымі авальнымі і выцягнутымі плямамі-ўмяцінамі. Споры амаль шарападобныя, светла-вохрыстыя, дробнабародаўчатыя. Споравы парашок крэмавы.

Пашырэнне правіць

Расце групамі ў вільготных месцах у хвойных лясах. На Беларусі пладаносіць у ліпені—верасні.

Выкарыстанне правіць

Ядомы грыб. Спажываецца солены (перад засолкаю вымочваюць або адварваюць, каб не было гаркаты).

Літаратура правіць