Млечнік

(Пасля перасылкі з Lactarius)

Мле́чнік (Lactarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства сыраежкавых.

Млечнік
Lactarius torminosus 041031w.jpg
Ваўнянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius Pers. 1797

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  34444
EOL  16730
MB  17895

АпісаннеПравіць

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка белая, шэрая да ружавата-ліловай, карычневая, дыяметрам да 25 см, звычайна правільна-круглаватая з загорнутым ці апушчаным уніз краем, не аддзяляецца ад ножкі. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка шчыльная або рыхлая, часта ўнутры полая. Мякаць белая, палевая, з млечным сокам (сістэматычная адзнака). Споры авальныя або шарападобныя, белыя ці жаўтаватыя.

ПашырэннеПравіць

Адрозніваецца каля 80 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 42 віды. Найбольш вядомыя: млечнік белы, або бялянка (Lactarius pubescens), млечнік горкі, або гаркуха (Lactarius rufus), грузд чорны (Lactarius necator), млечнік ружовы, або ваўнянка (Lactarius torminosus), млечнік апушаны, або скрыпіца (Lactarius vellereus), млечнік смачны, або рыжык (Lactarius deliciosus). Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік у лясах, на ўзлесках і лугах, дзе ёсць карані дрэў. Утвараюць «ведзьміны кольцы».

ВыкарыстаннеПравіць

Усе віды ядомыя.

Некаторыя відыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Колас С. Млечнік // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.